Музей запрашае: Індыя

19 октября 2016 - Administrator
article2746.jpg

 У ДУК «Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей” (вул. Паштовая, 7) 21 кастрычніка ў 16.00 адбудзецца адкрыццё індыйскай выставы, дзе можна будзе бліжэй пазнаёміцца з культурай усходняй краіны, а таксама паўдзельнічаць у шэразе майстар-класаў. 


У музеі будуць прадстаўлены прадметы прыватнай калекцыі, якія адносяцца непасрэдна да індыйскай культуры: народныя касцюмы, традыцыйныя ўпрыгожанні, скарбонкі. Гэта добрая магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй касцюмаў і завітаць у індыйскую казку. Выстава будзе праходзіць як пазнаваўча-адукацыйная, можна даведацца шмат новага, таму сярод першых гасцей ужо чакаюць школьнікаў. 

Супрацоўнікі музея абяцаюць шмат сюрпрызаў на адкрыцці. Напрыклад, па закладзенай ужо традыцыі некаторыя касцюмы можна будзе прымерыць, а ў спецыяльна зробленай зоне зрабіць  фотаздымак. Тут жа можна будзе набыць прадметы індыйскай культуры  і пакаштаваць стравы індыйскай кухні. У асобнай зале будуць паказваць фільмы, а дзяўчынкам цікавым можа быць майстар-клас па традыцыйным роспісу хной (махендзі).
Выстава працягнецца да канца восені. 
Тэлефон для даведак: 9-31-66, 9-30-71.
Ганна КАРПОВІЧ.
Комментарии (0)
Добавить комментарий