“Целяханскі край: ведаць, каб захаваць”

9 июня 2017 - Administrator
article3215.jpg

 Паважаныя жыхары раёна, чытачы “ІВ”!

Прапануем кожнаму з вас, нягледзячы на ўзрост, прыняць удзел у нашай віктарыне, якая прысвечана адной з цудоўных мясцін нашага раёна – Целяханшчыне, і ў прыватнасці заказніку “Выганашчанскае”.

Прыроднае і гістарычнае багацце гэтых мясцін – асаблівасць нашага краю, якой мы можам ганарыцца, якую павінны ведаць, каб зберагаць надалей для сваіх нашчадкаў. Віктарына праводзіцца рэдакцыяй “ІВ” сумесна з дзяржаўнай прырода-ахоўнай установай “Заказнік рэспубліканскага значэння “выганашчанскае”. Пераможцаў віктарыны чакаюць незвычайныя прызы і падарункі.

Удзельнічаць у віктарыне можна двума спосабамі. Першы – традыцыйны – праз газету. Адкажыце на прапанаваныя пытанні прама на старонцы, дашліце на адрас раёнкі, пазначыўшы свае кантактныя даныя. Другі варыянт – праз сайт http://ivatsevichy.by. Зайдзіце па спасылцы на старонку віктарыны, адкажыце на пытанні. Пры гэтым абавязкова напішыце свой сапраўдны электронны адрас, каб мы пасля маглі звязацца з вамі. 
Вынікі будуць падведзеныя ў Дзень моладзі падчас урачыстых мерапрыемстваў на свяце. 

Пераможца будзе вызначацца як дакладнасцю і правільнасцю адказаў на пытанні, так і тэрмінам адказаў. Тэрмін дасылання анкет - да 18 чэрвеня ўключна.
Удзельнічайце і выйгравайце!
Рэдакцыя “ІВ”.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий