У нас старажытная Біблія

27 октября 2017 - Administrator
article3503.jpg
У Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі з’явіўся новы ўнікальны экспанат – Біблія канца XIX стагоддзя. 
Мяркуецца, што яна знаходзілася ў бібліятэцы косаўскага замка Пуслоўскіх. Кніга аздоблена старажытнымі гравюрамі. Тэкст надрукаваны на польскай мове. Памеры і вага кнігі сапраўды ўражваюць: 37,7х27х11 см і важыць яна больш за 7 кілаграмаў. 

Яе перадаў музею краязнаўца Алесь Зайка, які набыў яе яшчэ пры савецкім часе. Як паведаміў тады прадавец, Біблію вынеслі з палаца падчас пажару.

“Кніга не ў вельмі добрым стане, некаторыя старонкі пашкоджаны, першыя старонкі ўвогуле страчаны, ёсць плямы цвілі. На верхняй вокладцы выразана слова “Біблія”. Але ўлічваючы тое, колькі стагоддзяў і падзей яна перажыла, гэта нядзіўна. Нам удалося высветліць, што тыраж яе быў абмежаваны, і такіх кніг усяго некалькі асобнікаў, таму  для гісторыі нашага раёна гэта Біблія вельмі значная", – расказала дырэктар ДУК “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей” Раіса Горбач.
Ганна Ільяшэвіч.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий