"Крокі над вадой" - лепшы фільм

3 июня 2014 - Administrator
article1092.jpg

 Фільм пра Анатоля Галушку – лепшы на міжнародным фестывалі

У мінулым годзе здымачнай групай “Беларусфільма” пад кіраўніцтва Юрыя Цімафеева вяліся здымкі дакументальнага фільма пра нашага таленавіта земляка Анатоля Галушку ім яго маці, Лідзію Мікалаеўну. Гэта дакументальны фільм працягласцю 26 хвілін, па шчырасці, каштаваў нямала высілкаў і самому Анатолію, і яго маці.

 

Мне асабіста пашчасціла пабачыць фільм… Гэта зусім не тое дакументальны кінарасказ, якія мы прывыклі бачыць. Гэта сапраўдны мастацкі расказ пра мастака-інвалілда і душу яго маці. Фільм вельмі няпросты для прагляду, зрэшты, як усякае сапраўднае мастацтва,  ён вымушае духоўных высілкаў, канцэнтрацыі, суперажывання. Гэта фільм, часам зняты ў чорна-белым колеры – пра нескароны чалавечы дух…

 

І вось – навіна. У Томску нядаўна завяршыўся Міжнародны кінафорум “Залаты Віцязь”. Удзел у ім прымалі артысты кіно, рэжысёры, прадзюсеры, кампазітары больш чым з 60 краін свету. На суд журы было прадстаўлена больш за 200 розных кінастужак, якія адпавядалі дэвізу фестывалю: “За духоўныя ідэалы, за ўзвышэння душы чалавека”.

У намінацыі “Дакументальны кароткаметражны фільм” лепшым фільмам прызнаны фільм Юрыя Цімафеева “Крокі над вадой” – фільм пра Анатоля Галушку. Адзначана, што гэты фільм адкрывае сусвет і дорыць сапраўдную надзею тым, хто згубіў па нейкай прычыне сэнс жыцця, знаходзіцца на мяжы адчаю…

 

Віншуем рэжысёра фільма, здымачную групу, нашы словы віншаванняў – галоўным героям фільма – Анатолю Галушку і яго маці, Лідзіі Мікалаеўне.

Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий