Алена Цыбульская – сярод лепшых

8 июля 2014 - Administrator
article1151.jpg

Дэлегацыя Брэсцкай вобласці адзначана Дыпломам I ступені за ўдзел у рэспубліканскай выстаўцы-кірмашы “Беларускі сувенір”.

Дэлегацыя брэсцкай вобласці, у склад якой увайшла загадчыца аўтаклуба аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Цыбульская, прыняла ўдзел у рэспубліканскай выстаўцы-кірмашы народных промыслаў (рамёстваў) нацыянальнай сувенірнай прадукцыі і страў беларускай кухні “Беларускі сувенір”.

 

Выстаўка-кірмаш, прысвечаная Дню Незалежнасці, праходзіла з 3 па 5 ліпеня і аб’яднала лепшых майстроў народных рамёстваў, повараў і культарганізатараў краіны. На пляцоўцы каля Мінскага Палаца спорту Алена Цыбульская выступіла з праграмай “Талантлив народ белорусский”. Культарганізатар з нашага раёна ўразіла журы ўменнем працаваць на вялікай сцэне з незнаёмай аўдыторыяй. Не было роўных Алене Цыбульскай і ў майстэрстве імправізацыі – на другі дзень свята яна правяла некалькі забаўляльных праграм без усякай падрыхтоўкі. Як адзначыла сама жанчына, цяжэй усяго было прыцягнуць увагу ўдзельнікаў мерапрыемства і не разгубіцца ў нестандартных сітуацыях. Гледачы, сярод якіх былі знакамітыя беларускія рэжысёры, высока ацанілі майстэрства культарганізатара і прасілі Алену Цыбульскую працягнуць праграму.

 

Па выніках усіх спаборніцтваў дэлегацыя Брэсцкай вобласці была адзначана Дыпломам I ступені, значны ўклад у гэту перамогу ўнесла і наша зямлячка, дэбютант выстаўкі-кірмашу Алена Цыбульская.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ.

Комментарии (1)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев