Анатоль Галушка – лаўрэат прэміі імя Калесніка

29 сентября 2017 - Administrator
article3448.jpg

Надзвычай прыемная навіна прыйшла з Брэста 26 верасня – там, у актавай зале Брэсцкага Дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна падводзіліся вынікі літаратурнай дзейнасці творцаў Брэстчыны. Нагадаем, раней штогод, а цяпер – раз у два гады аўтарытэтная камісія аналізуе выдадзеныя аўтарамі, жыхарамі вобласці, кнігі, вызначае лепшыя, якія пасля ўганароўваюцца літаратурнай прэмія аблвыканкама – гэта Дыплом і грашовае ўзнагароджванне.

 

І вось, вынікам разгляду журы стала рашэнне, у якім адзначана, што прэміяй імя Калесніка адзначана кніга паэзіі і прозы таленавітага паэта, празаіка і мастака, нашага вядомага далёка за межамі раёна, вобласці і краіны Анатоля Галушкі "Яблычны Спас".

Рэдакцыя раёнкі, якая ганарыцца сваім сталым сяброўствам з гэтым шчодрым на душэўную цеплыню чалавекам, шчыра віншуе Анатоля Галушку з гэтай перамогай, з яшчэ больш шырокім прызнаннем яго творчасці. І зычым новых вершаў, карцін, кніг і выставак!

На жаль, быць непасрэдна на цырымоніі Анатоль не змог, узнагарода будзе ўручана яму дома крыху пазней.

Валерый ГАПЕЕЎ.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий