На кастынг у Мінск паедуць нашы землякі!

8 сентября 2014 - Administrator
article1236.jpg

 Як ужо паведамлялася ў мінулых нумарах “ІВ”, напачатку жніўня ў краіне стартаваў трэці сезон тэлевізійнага музычнага праекта “Поющие города”. Папярэдняе праслухоўванне ў нашым райцэнтры прайшло 14 жніўня. У той дзень здымачная група тэлеканала “СТВ” запісала выступленні пятнаццаці ўдзельнікаў прадкастынгу, сярод якіх былі нават танцавальныя калектывы.

 

Пасля прагляду запісаў журы праекта вызначыла лепшых выканаўцаў для ўдзелу ў асноўным кастынгу, які пройдзе ў Мінску. Імёны шчасліўчыкаў сталі вядомыя 4 верасня, тады таксама былі вызначаны даты кастынгу для кожнай вобласці. Так, 18 верасня другі этап конкурсу распачнуць таленты Брэстчыны, сярод якіх і нашы землякі. Па ўмовах арганізатараў усе ўдзельнікі павінны выслаць тры варыянты песень у арыгінале, свае фотаздымкі і фанаграмы. Для ўдзелу ў кастынгу будуць абраныя лепшыя песня і вобраз, прапанаваныя выступоўцамі.   

На будучым тыдні Ягор Токараў, Кірыл Кучынскі, Юлія Яглейка, Маргарыта Страбковіч, Валянцін Бярнацкі і самая старэйшая ўдзельніца Івацэвіцкага прадкастынгу 59-гадовая Людміла Рудая будуць штурмаваць сталічную сцэну. Спадзяемся, што трэці сезон праекта “Поющие города” стане для іх шчаслівым, і наш раён “заспявае” у фінале конкурсу. 

Наталля ГЕРБЕДЗЬ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий