Новыя перамогі ў новым годзе

16 января 2014 - Administrator
article818.jpg

 Пра Ульяну Пяшкову ўжо неаднаразова пісалася ў нашай газеце. Гэта таленавітая дзяўчынка з дзяцінства спявае, часта ўдзельнічае ў канцэртах мастацкай самадзейнасці, якія падрыхтоўвае Івацэвіцкі ГДК. І вось ужо некалькі год запар удзельнічае ў Міжнародных дзіцячых конкурсах. 

У гэтым годзе ў польскім горадзе Новы Тарг з 4 па 9 студзеня праходзіў XII Міжнародны дзіцячы фестываль-конкурс “Intershow 2014”. У намінацыі “Джазавы вакал” ва ўзроставай катэгорыі ад 14 да 16 гадоў Ульяна атрымала Дыплом I ступені і статуэтку “Медэфік”.

Юная спявачка выконвала дзве песні: сусветны хіт “At  Last” на англійскай мове і “Блюз любви” з рэпертуару Ірыны Панароўскай на рускай.

Дарэчы, год таму Ульяна на гэтым жа конкурсе атрымала Дыплом I ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал”, а ў чэрвені мінулага года на Міжнародным творчым фестывалі дзяцей і моладзі “Новая хваля ідэй”, які праходзіў у Балгарыі, яна ў намінацыі “Вакал” таксама стала пераможцай.

Зараз Ульяна займаецца ў 9 класе СШ №4 г.Івацэвічы. Пасля заканчэння базавай школы марыць працягваць вучобу ў музычным вучылішчы.

Аляксандр ШЫЛА.

 
Комментарии (1)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев