Новыя перамогі “Электроніка”

27 мая 2015 - Administrator
article1727.jpg

 Вясной бягучага года дзве значныя творчыя перамогі атрымаў ансамбль “Электронік” Івацэвіцкай школы мастацтваў (кіраўнік – Юрый Лаўрыновіч). Так, у ходзе занальнага конкурсу джазавай і эстраднай музыкі “Арт нова”, які прайшоў у Баранавічах, калектыў юных талентаў стаў лаўрэатам. Рэгіянальнае свята-конкурс інструментальнай музыкі “Музычны калейдаскоп”, што ладзіўся ў Пружанах, таксама прынёс перамогу. Дзеці ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.


– Хлопцы і дзяўчаты, якія ўваходзяць ў склад “Электроніка”, займаюцца па класе самых розных аддзяленняў – балалайка, піяніна, гітара, ударныя інструменты, – падкрэслівае Юрый Лаўрыновіч. – Вельмі прыемна, што ўсе ўдзельнікі: Яніна Ёвік, Антон Куіс, Данііл Лемяшэўскі, Дзмітрый Ляўчук, Наталля Макарэвіч, Мікіта Малінчык, Ангяліна Мізгір, Яўген Санчыкоўскі – апантаныя музыкай дзеці. Прыемна было ў ходзе конкурсу ў Баранавічах апярэдзіць моцныя мясцовыя эстрадныя калектывы з іншых гарадоў. У планах – удзел у іншых музычных мерапрыемствах, фестывалях і конкурсах як у Івацэвічах, так і ў іншых гарадах Беларусі.
Аляксандр ГОРБАЧ (фота аўтара).
Комментарии (0)
Добавить комментарий