У фільма “Крокі над вадой” яшчэ адзін Гран-пры!

12 декабря 2014 - Administrator
article1388.jpg

Фільм рэжысёра Юрыя Цімафеева, сцэнарыста і рэжысёра УП “Нацыянальная кінастудыя” “Беларусьфільм”, які расказвае пра лёс нашага таленавіта земляка, інваліда, мастака і паэта Анатоля Галушку,  атрымаў вышэйшую ўзнагароду – Гран-пры – фестывалю “Берагіня”.

 

Фестываль праходзіў у Архангельску (Расія) ў пачатку снежня гэтага года і сабраў у конкурсным праглядзе больш за 40 фільмаў з 25 гарадоў Расіі і замежжа. Гэты знакавы для прафесіяналаў дакументальнага кіно і яго аматараў фестываль прысвечаны складанай тэме чалавечых адносінаў, у тым ліку і міжнацыянальных. Фестываль быў заснаваны і праводзіцца з 2008 года Міністэрствам мясцовага самакіравання і знешняй палітыкі Архангельскай вобласці.

Журы фестывалю высока адзначыла работу фільм “Крокі над вадой” за яго высокі пафас, неўміручую ідэю божай прыроды чалавечай душы і яднаючай сілы сапраўднага мастацтва.

 

Віншем Анатоля Галушку і яго маці з гэтай чарговай перамогай, якая яшчэ раз пацвердзіла той факт, што іх жыццё стала ўзорам самаахвярнасці і служэння вышэйшым ідэалам чалавечнасці.

P.S.
Фильм можна паглядзець на нашым сайце - пракруце старонку нижэй.
Валерый ГАПЕЕЎ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий