За ўзорнае нясенне службовых абавязкаў салдату тэрміновай службы Руслану Бондару прадставілі магчымасць асабіста павіншаваць матулю Наталлю з надыходзячым Днём маці.
Наталля Талочка працуе памочнікам урача-эпідэміёлага ў Івацэвіцкім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Старэйшы сын Руслан зараз праходзіць тэрміновую службу на 230-м агульнавайсковым палігоне. Сапраўдным прыемным сюрпрызам для жанчыны
12 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, стала з’яўленне прама на рабоце сына з прыгожым букетам восеньскіх кветак.
Цёплыя словы-прызнанні ў сыноўняй любові і віншаванні мама Наталля прымала ў актавай зале ў прысутнасці калектыву Цэнтра. Такі шчыры падарунак да свята нікога не пакінуў раўнадушным: калектыў у асноўным жаночы, таму слёзы радасці блішчэлі на вачах не толькі ў Наталлі Іванаўны, але і яе калег.
Руслан Бондар – адзін з лепшых салдатаў 230-га агульнавайсковага палігона пад Баранавічамі. Служыць юнак больш за год. За добрыя рэзультаты і ўзорнае выкананне ўсіх воінскіх абавязкаў у салдата з’явілася магчымасць павіншаваць сваю матулю асабіста з надыходзячым святам. Разам з Русланам прыехаў і падпалкоўнік Дзмітрый Кісель. Дзмітрый Васільевіч таксама павіншаваў усіх прысутных жанчын з надыходзячым Днём маці і пажадаў здароўя, шчасця і такіх удзячных дзяцей, як іх салдат Руслан Бондар. «Толькі дысцыплінаваных, адказных і сур’ёзных салдатаў тэрміновай службы заахвочваем такімі сюрпрызамі-візітамі да родных», – падкрэсліў Дзмітрый Васільевіч.
Руслану Бондару падабаецца служба на палігоне. Юнак пайшоў служыць пасля заканчэння радыётэхнічнага каледжа ў Мінску, дзе атрымаў спецыяльнасць «праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў». Закончыў каледж і зараз аддае доўг Радзіме, і гэта яму падабаецца. «Служба на палігоне цікавая, хоць і лёгкай яе не назавеш. Пабачыў на свае вочы, як страляюць з рознай зброі. Палігон часта арганізоўвае стрэльбы для вялікай колькасці чалавек, таму мы працуем шмат, імкнёмся добрасумленна выконваць пастаўленыя задачы. Гэта толькі здаецца, што там проста, адзін дзень стрэльбаў, а падрыхтоўка да іх займае больш за месяц часам. Мару пайсці на «дембель» у званні яфрэйтара», – расказаў нам пра будні на палігоне Руслан.
Апошні раз на малую радзіму ў Любішчыцы, дзе жыве сям’я, Руслан прыязджаў 1 верасня, на лінейку да малодшай сястрычкі Настачкі, якая зараз вучыцца ў другім класе. Хлопец заўсёды быў такім адказным і ўважлівым да сваіх родных: ніколі не забываў павіншаваць са святамі. «Малайчына ў мяне сын, ніколі не было за яго сорамна. А яшчэ прыемна, што думае пра мяне, каб я не хвалявалася: заўсёды тэлефануе, хоць на два словы, каб заверыць, што усё добра», – расказала Наталля Талочка, калі эмоцыі ад радаснай сустрэчы трошкі ўлягліся.
Трэба расказаць прадгісторыю, як мы даведаліся пра такое віншаванне. Да нас у рэдакцыю прыйшоў ліст ад Руслана, у якім так пранікнёна юнак расказвае пра маму і дзе віншуе ўсіх мам, якія чакаюць салдат-сыноў дома. У сваім пісьме Руслан і расказаў, што хацеў бы павіншаваць маці асабіста. Кіраўніцтва палігона пайшло насустрач салдату, арганізаваўшы сюрпрыз для матулі. Сустрэча пацвердзіла, што ў мамы Наталлі вырас дастойны сын, які з увагай і любоўю ставіцца да той, якая падарыла жыццё і ўсяму навучыла. Служба хутка скончыцца, юнак плануе працаваць па спецыяльнасці ў Мінску, дзе яго чакае любая дзяўчына. Упэўнены, што паважлівае стаўленне да жанчын – да маці, да сястрычкі, да каханай – будзе выхоўвацца і ў будучай сям’і Руслана, якую ён ужо створыць сам.
Марыя Сазонава, фота аўтара.
С праздником, наши любимые мамы!
Моей маме и мамам всех солдат посвящается…
Солдат срочной службы Руслан Бондарь только начинает писать первые строчки письма. Парень вскоре сможет поздравить маму лично.
В октябре месяце мы отмечаем славный праздник – Покров Пресвятой Богородицы – и под ее покровительством День матери.
Служу я срочную военную службу на 230 общевойсковом полигоне под Барановичами и именно за годы службы я ощутил, что роднее и ближе человека, чем мама, нет на земле. Мою маму зовут Наталья. Ее немножко шершавые руки пахнут стиркой и еще чем-то очень родным. Она в моих мыслях гладит меня по склоненной голове, и я забываю, что у меня стрижка под ноль. Рядом с ней я снова маленький человечек, беспомощно тыкающийся носом в материнское плечо.
Мама! Мамочка, прости меня за все прегрешения, вольные и не вольные. За долгий путь к твоему порогу повзрослевшего и занятого сына. Прости за новогодние вечера, которые ты проводила в одиночестве у телевизора, а я в это время гулял с друзьями, прости за торопливые встречи и, конечно, за отсутствие писем, за короткие СМСки, за прозрачную слезинку, плутающую по твоему милому лицу, когда ты смотришь на мою фотографию в форме – солдата срочной службы 230 общевойскового полигона Республики Беларусь.
Я слышу, как ты шепчешь «Сыночек» с бесконечной любовью, вытирая уголком платка свои прекрасные глаза…
А сегодня, мама, накануне праздника я отложу в сторону все дела, и меня за хорошую службу поощрит увольнением мой командир. Я помчусь к тебе с охапкой цветов. Я поцелую твои руки и скажу:
– Я люблю тебя, мама.
А ты улыбнёшься мне так, как больше не сумеет мне улыбнуться никто. И поставишь цветы в вазу… И разгладятся морщинки на твоем лице, потому что всякая женщина молодеет, когда ей признаются в любви.
Закончится мое увольнение, и, вернувшись в расположение 230 общевойскового полигона, я и мои товарищи обязательно напишем письма своим мамам, – не про заботы нашей службы, а про свою нежную любовь к вам – наши мамы. Живите долго, наши мамочки! Мы пропадём без вас … Любимые, самые родные на свете. Одни – раз и навсегда.
Взрослые дети! Дорогие солдаты срочной военной службы всей Республики Беларусь, вспомните о той, что родила вас, не только в День матери. Вспомните, пока они ходят по земле, внешне слабенькие, но сильные духом, с немножко шершавыми руками, пахнущими стиркой…
Руслан Бондарь, солдат срочной службы 230 общевойскового полигона.