x
Close
Главная новость Новости Общество спорт и туризм

Лепшыя ў футболе на балоце

Лепшыя ў футболе на балоце
  • Опубликовано:20 августа, 2022

Каманда ТВУ «Беразоўскае» другі год запар атрымлівае перамогу ў гэтым экзатычным спартыўным спабортніцтве

Сёлета ў Бярозаўскім раёне ладзіўся 15-ы аграэкафестываль «Спораўскія сенакосы». Сапраўднай фішкай фестывалю, акрамя кашэння травы, стаў футбол на балоце. Гэтае спаборніцтва таксама збірае шмат гледачоў, аматараў экзатычнай гульні.

Пабегаць па балоце з мячом – задача з няпростых, але жадаючых удзельнічаць у гульні з кожным годам менш не становіцца, наадварот.

У футбол гэтым разам згулялі дзевяць каманд з Бярозаўскага, Кобрынскага, Івацэвіцкага раёнаў і Брэста. Ад нашага раёна ўдзельнічала каманда ад ТВУ «Беразоўскае». Каманда мае вопыт у футболе на балоце, гуляюць і на рэспубліканскім узроўні – не толькі мужчыны, але і жанчыны.

Першая гульня выдалася надта цяжкай і напружанай – гулялі з камандай Бярозаўскага мясакамбіната, перамаглі з лікам 2:1. У каманды Белаазёрскага энергамеханічнага завода выйгралі з лікам 1:0. А вось у трэцяй гульні з «Брэсцкімі традыцыямі» напружанне трымалася да канца гульні – на апошняй хвіліне пераможны гол у вароты сапернікаў забіў майстар участка па здабычы торфу Іван Крыжык.

Нападаючы каманды ТВУ «Беразоўскае» Эдуард Стась лічыць, што другі год запар дапамагла перамагчы сыгранасць каманды. Каб падрыхтавацца да рэспубліканскіх спаборніцтваў, трэніруюцца яны на падобнай пляцоўцы. «І фестываль вельмі падабаецца, тут свая атмасфера, а нам у радасць бавіць вольны час на футбольным полі, няхай яно і тарфяное. Думаю, маё меркаванне пацвердзяць усе гульцы нашай каманды. Мы за такі адпачынак!» – выказаўся Эдуард.

А мы віншуем каманду ТВУ «Беразоўскае» з другой перамогай запар у футболе на балоце.

Падрыхтавала Юлія Кавалёва, фота з архіва ТВУ «Беразоўскае».