У мінулую суботу, 26 сакавіка, дарожна-транспартнае здарэнне, якое прывяло да гібелі ўдзельніка ДТЗ, адбылося на 20-м кіламетры аўтадарогі Целяханы-Рэчкі-Пласкінь (непадалёку ад вёскі Рудня).
На закругленні дарогі 26-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля «Дэу Маціз» не выбраў аптымальную хуткасць, не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго машыну вынесла ў кювет, дзе яна перакулілася. На месца прыбыў аўтамабіль «хуткай», але намаганні медыкаў былі марнымі: атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём. Важна адзначыць, што ДТЗ адбылося ў светлы час сутак (каля 17 гадзін), асфальт быў сухі, вадзіцель цвярозы (праўда, вадзіцельскага пасведчання не меў), ён быў не прышпілены, бо яго выкінула з машыны. Тым не меней, маладое жыццё абарвалася.ВконтактеFacebookTwitterОдноклассникиLiveJournal