Магазін № 1 у г. п. Целяханы пасля рэканструкцыі не пазнаць. І не толькі з-за новай шыльды «Родны кут» пад брэндам Белкаапсаюза. У чаканні абласнога фестывалю хлебаробаў «Дажынкі-2022» ён набыў не толькі кардынальна іншы выгляд знешне, а і ўнутры пасля рэканструкцыі –
гэта стала новая сучасная гандлёвая кропка.

Мадэрнізацыя будынка і новае начынне яго выліліся ў «кругленькую суму» – больш за 200 тыс. рублёў, з іх затраты на абсталяванне – больш за 60 тыс. рублёў. Але фінансавыя ўкладанні таго каштуюць, бо ў такі магазін самі ногі нясуць.

Падчас рэканструкцыі зроблены вялікі аб’ём работы: заменены дах, зроблены новы тамбур, адрамантаваны падсобныя памяшканні, заменена ацяпляльнае абсталяванне. Дарэчы, перапланіроўка за кошт падсобных памяшканняў дала магчымасць пашырыць гандлёвую залу на 82 м кв. У ёй сучасная ўнутраная рэклама, асвятленне.

Акрамя таго, у магазіне зроблена ўстройства спліт-сістэмы для выкладкі і продажу тавараў, якія могуць хутка сапсавацца. Адчынены кулінарны аддзел па продажы паўфабрыкатаў мясных.
Устаноўленая камп’ютарная сістэма дазволіла аўтаматызаваць усе гандлёвыя працэсы, а ў дадатак з новымі электронным вагамі і касавымі апаратамі прадаўцам стане і лягчэй, і прыемней працаваць.

Валянціна БОБРЫК. Фота Паліны Сауцінай.

Поделиться