x
Close
подписка Редакция

Падпіска на электронную версію раёнкі

Падпіска на электронную версію раёнкі
  • Опубликовано:31 марта, 2022

Паважаныя чытачы і жыхары раёна!

Практыка паказала, што электронная версія раённай газеты запатрабаваная ў нашых чытачоў. Аднак недасканалая работа рэсурсу Белкіёска стрымлівае распаўсюджванне такой формы раённай газеты. Таму мы вырашылі самастойна распаўсюджваць “Івацэвіцкі веснік” у электронным фармаце (PDF). Што сёння мы і прапануем нашым чытачам.

Гэта будзе поўны нумар раённай газеты з – УВАГА – каляровымі фотаздымкамі!

 Як падпісацца на электронны “Івацэвіцкі веснік”? 

  1. Выразаць з газеты і запоўніць прыведзены ніжэй купон.
  2. Даслаць (можна па электроннай пошце E-mail: vestnik@brest.by) ці прынесці ў рэдакцыю запоўнены купон.
  3. Запоўніць форму заяўкі на нашым сайце https://ivatsevichy.by
  4. Самастойна падлічыць суму і аплаціць яе.

Заўвага: купон – не дакумент строгай справаздачнасці, можна і самастойна зрабіць падобнае, галоўнае, каб выразна быў напісаны электронны адрас і пазначаны нумары падпіскі.

  *выхад нумароў газеты ажыццяўляецца згодна з зацверджаным графікам

Як аплаціць электронную падпіску?

Аплаціць электронную падпіску можна трыма спосабамі:

1. Пералічыць грошы на рахунак рэдакцыі ў любым аддзяленні банка ці пошты: BY38AKBB30121035900101300000 у ф-ле №802 ААТ «ААБ Беларусбанк», БИК AKBBBY2Х, УНН 200100356 з указаннем плацяжу «за электронную падпіску».

2. Прыехаць у рэдакцыю і правесці аплату на месцы.

3. Аплаціць праз сістэму Інтэрнэт-банкінгу. Для гэтага заходзім у сістэму, выбіраем «Система «Расчет» (ЕРИП) – «СМИ» – «И» – «Ивацевичский вестник» – «Рекламные услуги» (код услуги 140032) ––«ФИО» (уводзім прозвішча) – «Сумма» (уводзім суму) – «Далее» — «Оплатить».

Просьба паведаміць аб аплаце па тэлефоне 8-01645-9-16-46.

З якога месяца можна аформіць электронную падпіску?

З любога і ў любы дзень! І на колькі хочаце месяцаў. Можна выбраць толькі некаторыя месяцы, прапусціўшы асобныя.

Што будзе ў электронным весніку?

З поўнай дакладнасцю ўсё тое, што змяшчае ў сабе папяровы веснік, будзе і ў яго электроннай форме: усе аб’явы, прапановы, рэклама. Калі гэта пятнічны нумар, дык будзе праграма тэлебачання.

Як і калі будзе дасылацца электронны “ІВ”?

Дасылацца электронны варыянт раёнкі будзе на працягу дня выхаду папяровай версіі. Такім чынам, у дзень выхаду газеты вы атрымаеце свежы нумар. Усе пытанні, звязаныя з рассылкай, калі яны раптам узнікнуць, можна будзе вырашыць па тэлефоне 8-01645-9-16-46.

Ці адмяняецца гандаль “ІВ” на сайце Белкіёску?

Не, мы не разрываем супрацоўніцтва з Белкіёскам, па-ранейшаму там можна будзе купіць электронны нумар “ІВ”, аплаціўшы СМС па мабільным тэлефоне.

Такім чынам, далучайцеся да самых свежых навін раёна з дапамогай новых тэхналогій! Электронны “Івацэвіцкі веснік” будзе сам прыходзіць да вас у любое надвор’е незалежна ад пары году. З самага ранку на маніторы вашага камп’ютара – свежы нумар “ІВ”!