Close
Главная новость Новости Общество

Пайсці насустрач пасажыру, які хоча даехаць у дачны пасёлак

Пайсці насустрач пасажыру,  які хоча даехаць у дачны пасёлак
  • Опубликовано:14 октября, 2022

Прадоўжыць рух аўтобуса па маршруце Івацэвічы – Дачны пасёлак (то ў аг. Любішчыцы) прасілі людзі, пераважна пенсіянеры. Так, звычайна гэты маршрут прыпыняюць напрыканцы дачнага сезона, у пачатку кастрычніка. Пасажырапаток у гэты перыяд значна змяншаецца, і маршрут становіцца эканамічна нявыгадным.

Быццам бы ўсё відавочна, але некаторыя пенсіянеры яшчэ не паспелі ўбраць ураджай, а працяглае бабіна лета толькі спрыяе рабоце ў агародах ды на прыдамавых тэрыторыях. Дарэчы, у трох садаводчых таварыствах у Любішчыцах занятыя 317 участкаў, і кожны гаспадар клапоціцца пра свае соткі.

За вырашэннем пытання людзі звярнуліся да раённай улады, і ім пайшлі насустрач.

– Спыняючы маршрут, мы заўсёды кіруемся эканамічнымі паказчыкамі: за сем месяцаў бягучага года з гэтага маршрута мы панеслі страты ў 922 рублі, – адзначае дырэктар філіяла «Аўтапарк № 14 г. Івацэвічы» Юрый Куратнік. – У сярэднім за адзін рэйс было перавезена па 10 пасажыраў, але большасць з іх – ільготнікі і замест 1,30 руб. за паездку да Дачнага пасёлка яны плацяць 65 кап., адсюль і рост страт. Аднак, мы ўсё ж вырашылі прадоўжыць маршрут да 1 лістапада. Няхай нашы пенсіянеры спакойна прыбіраюць ураджай і свае двары.

Нагадаем, аўтобус па маршруце Івацэвічы – Дачны пасёлак адпраўляецца ад АС Івацэвічы ў 8.45 і ў 19.10 па суботах і нядзелях.

Падрыхтавала Наталля ГЕРБЕДЗЬ.