Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да 27-гадовага раней неаднаразова судзімага жыхара Івацэвічаў, які памкнуўся здзейсніць крадзеж чужога транспартнага сродку. Гэты зламыснік ноччу пранік у салон легкавіка, шляхам замыкання правадоў запальвання хацеў запусціць рухавік аўтамабіля «Лада», але нічога ў яго не атрымалася.

Тым не меней, гаспадар «Лады» звярнуўся ў праваахоўныя органы з заявай, што яго аўто хацелі ўкрасці. Міліцыі ўдалося выйсці на след злачынцы… Штосьці падобнае адбылося ў Быцені, дзе мясцовы малады чалавек (яму толькі 22 гады) з гаспадарчых пабудоў быценцаў здзейсніў крадзеж двух матацыклаў. І тут злодзей радаваўся нядоўга – ён устаноўлены, у адносінах да яго
ўзбуджана крымінальная справа.

Калі гаварыць у цэлым, то назіраецца рост крадзяжоў вырабаў з металу па ўсім раёне. Неабачлівасць і безгаспадарнасць – асноўныя прычыны таго, што з падворкаў ці з памяшканняў прападаюць падобныя рэчы…. Неабачлівасць работніка плавальнага басейна ў Івацэвічах прывяла да таго, што ў яго ўкралі дарагі айфон – міліцыя зараз займаецца гэтым фактам.

Аляксандр КІКУН, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.

Поделиться