Паважаныя мужчыны, бацькі!

Упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі мы святкуем Дзень бацькі. Яшчэ з 1996 года 14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаюць Дзень маці, і прымеркаваная гэтая дата да праваслаўнага свята – Пакровы Святой Багародзіцы. Ініцыятыва аб увядзенні свята ўсіх тат прагучала падчас звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 28 студзеня.
Дата – 21 кастрычніка – была абраная невыпадкова, бо так цяпер у нас з’явілася магчымасць праводзіць бацькоўскі тыдзень або Тыдзень сям’і. Роля маці ў жыцці кожнага чалавека – неацэнная, ідэал маці ўсхваляюць паэты, мастакі, спевакі… Але наколькі важная і роля таты, моцнага і мужнага, клапатлівага і адказнага, у жыцці сына ці дачкі. Навучыць, расказаць, патлумачыць і абараніць з асаблівай любоўю і клопатам можа толькі тата. Святочны дзень – нагода для ўсіх нас лішні раз падзякаваць тату за жыццё, за навуку і за магчымасць расці, вучыцца і працаваць пад мірным небам, з адчуваннем асаблівай абароненасці і апекі.
Дарагія мужчыны, таты, будзьце здаровымі і шчаслівымі, дасягайце новых вяршынь і заставайцеся прыкладам для сваіх дзяцей. Будзьце ўпэўненымі ў сабе мужчынамі са стрыжнем, але ў той жа самы час з добрым сэрцам, поўным бацькоўскай любві.
Са святам, з Днём бацькі!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
ПРЭЗІДЫУМ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ.