На гадзінніку было прыкладна 23.30. Легкавы аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся жыхар аг. Воля, рухаўся па в. Бараны. Закругленне дарогі – і ў новых ўмовах (ішоў снег, крыху падмарозіла) вадзіцель не справіўся з кіраваннем, машыну вынесла ў кювет, дзе яна сутыкнулася з дрэвам.
У выніку ДТЗ вадзіцель не пацярпеў, але атрымала цяжкія траўмы жанчына, што таксама знаходзілася ў салоне. Яна шпіталізавана ва УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ». Легкавік быў абсталяваны зімнімі шынамі, тым не меней, калі не ўлічваць усе дарожныя абставіны: снег, галалёд, слізкае пакрыццё, – то можна вылецець у кювет на той дарозе, дзе, здаецца, ездзіў сотні разоў.
Будзьце ўважлівымі, зіма не даруе легкадумнасці на дарогах
Аляксандр ГОРБАЧ
Фота з інтэрнэту