x
Close
Главная новость Новости Общество

Першынец 2022 года – дзяўчынка

Першынец 2022 года – дзяўчынка
  • Опубликовано:10 января, 2022

Пачатак новага года цяжарныя жанчыны з нашага раёна «праігнаравалі», але доўга гэта працягвацца не магло, і 5 студзеня ў радзільным аддзяленні Івацэвіцкай ЦРБ адно за другім з’явіліся на свет двое дзяцей – дзяўчынкі.

Першай нарадзіла дзяўчынку 30-гадовая М. К., жанчына з Івацэвічаў, для якой гэтыя роды аказаліся трэцімі, такім чынам, яна стала шматдзетнай маці. Вага нованароджанай – 3 100 грамаў, рост – 50 сантыметраў. Роды прайшлі ў штатным рэжыме. Цікава, што менавіта дзяўчынкі найчасцей становяцца першынцамі года ў нашым раёне – як на старце 2021-га, так і папярэдніх гадоў.

Аляксандр ГОРБАЧ.