На целяханскай зямлі нарадзілася нямала годных, таленавітых людзей, у тым ліку тых, хто пра гэтую зямлю клапоціцца і тым самым яе праслаўляе. У кагорце яе слаўных ураджэнцаў – Леанід Аляксеевіч Жыцянёў. Больш за 30 гадоў ён працуе педагогам дадатковай адукацыі ў Цэнтры дзіцячай творчасці г. п. Целяханы і выгадаваў цэлую плеяду здольных біёлагаў і аграномаў, а таксама вучоных, якія перасягнулі настаўніка яму на радасць. Дзякуючы яго дзейнасці Целяханы вядомыя на ўзроўні рэспублікі і за яе межамі, згадваюцца ў навуковым друку як адзін з цэнтраў захавання біяразнастайнасці агракультур і дэкаратыўных раслін.
Дзевяць вучняў Леаніда Аляксеевіча ўдастоены Прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Заахвочвалася з прэзідэнцкага фонду і навуковае аб’яднанне «Колас», якім ён кіруе. «Бацькі лічаць патрэбным, каб іх дзеці музіцыравалі, танцавалі, малявалі, але ім неабавязкова ўмець працаваць на зямлі. Трывожная тэндэнцыя. А хто ж будзе зямлю араць? А без гэтага не абысціся», – разважае Леанід Аляксеевіч падчас інтэрв’ю, з чаго адразу становіцца зразумелым, якую мэту ставіць перад сабой. Ён імкнецца зацікавіць моладзь светам раслін і зрабіць усё магчымае, каб гэтая цікаўнасць перарасла ва ўстойлівы інтарэс. Так было і з ім.
Леанід Аляксеевіч, які ў мінулым годзе размяняў сёмы дзясятак, быў у разлуцы з родным пасёлкам толькі падчас вучобы ў Беларускай сельгасакадэміі, што ў Горках. Паступаў туды, заручыўшыся падтрымкай мясцовага калгаса «Расія» ў выглядзе мэтавага накіравання, гэта яго кіраўнік параіў штурмаваць менавіта акадэмію, калі ўжо ёсць мара стаць аграномам. А мара з’явілася ў хлопчыка яшчэ ў 5 класе. Лёня з маленства быў каля таты, які хварэў, быў на групе і ўвесь час рупіўся ў агародзе. Хлопчык прывязаўся да зямлі, да раслін і зацікавіўся імі не на жарт. У восьмым класе пачаў збіраць сваю бібліятэку з кніг па аграноміі, біялогіі, набытых у мясцовым кніжным магазіне за кішэнныя грошы. У гэты ж час – неверагодна, але факт – вёў перапіску з навуковымі інстытутамі, якія займаліся раслінаводствам, селекцыяй у СССР – не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі (у Ленінградзе, Маскве), ва Украіне, Літве. Пасля вучобы ў сельгасакадэміі, у 1984 годзе, прыехаў па размеркаванні ў калгас «Расія», дзе затрымаўся на пяць гадоў.
Яму было дужа цікава прымяняць акадэмічныя веды ў сельгасвытворчасці, гэта быў карысны вопыт. Толькі ў сельскай гаспадарцы ў большай ступені нацэлены на вытворчасць вала прадукцыі, і ўсе імкненні спецыяліста ў творчасці, у даследаваннях былі на заднім плане. Усё ж з гаспадаркай спецыяліст развітаўся. І выпадкова сустрэў дырэктара Дома піянераў і школьнікаў, якая прапанавала вакансію кіраўніка гурткоў. І хоць першапачаткова гэта здалося сумніўнай ідэяй (усё ж ён аграном, а не педагог), вырашыў паспрабаваць. І вось ужо 34 гады працуе педагогам дадатковай адукацыі цяпер ужо Цэнтра дзіцячай творчасці г. п. Целяханы і займаецца даследчай працай разам з дзецьмі, прычым на вельмі сур’ёзным узроўні.
Калекцыя злакаў аднойчы паслужыць людзям
Наваспечаны педагог запаліў у дзецях агеньчык інтарэсу да даследаванняў – такога ў Целяханах ніхто не прапаноўваў. Ужо пасля першага году заняткаў на выстаўцы па рабоце дзяцей у даследчым кірунку ў Мінску целяханцы занялі першае месца; іх праекты, экспанаты накіравалі ў Маскву – і там іх чакаў поспех. Леанід Аляксеевіч пакрысе вучыўся мастацтву педагогікі. І меў моцнае жаданне, каб целяханскія дзеці, дзеці з правінцыі, з перыферыі, запаліліся яркімі зорачкамі на небасхіле вобласці і рэспублікі. Работа кіпела, гурткоўцы пастаянна займалі прызавыя месцы на конкурсах рознага ўзроўню.
А пачыналі яны з даследавання зерневых культур, у першую чаргу пшаніцы. Разбілі вучэбна-вопытны ўчастак, на якім высявалі розныя ўзоры зерневых і даследавалі іх у нашых кліматычных умовах. Не мае сабе роўных у Беларусі сабраная імі калекцыя хлебных злакаў і іх дзікіх родзічаў, у якой прадстаўлены важнейшыя для чалавека сельскагаспадарчыя культуры з усяго свету. У калекцыі – больш за 3 000 узораў усіх вядомых відаў пшаніцы, у тым ліку старажытныя формы, безліч узораў аўса, ячменю і інш. Дадзеная калекцыя – гэта свайго роду жывая энцыклапедыя. Узоры атрымлівалі з навуковых цэнтраў у Расіі, у ЗША (Леанід Аляксеевіч нават удасканальваў англійскую мову, каб напісаць пісьмо з просьбай даслаць насенне – усё атрымалася).
Насенне пшаніцы і іншых зерневых захоўваецца ў міні-сховішчы (на здымку). А для чаго патрэбна яго захоўваць, мяняць на жывое раз у 10 гадоў? Для атрымання новых гатункаў культур. Напрыклад, гены старажытнай пшаніцы з Таджыкістана можна перасяліць у другі гатунак і атрымаць пшаніцу з іншымі ўласцівасцямі. Новыя гатункі патрэбны для замены старых з улікам змены клімату, запыту людзей на якасць хлеба. Гатункі канструююцца ў Жодзіне ў інстытуце земляробства. Там таксама ёсць свая калекцыя, частка якой – узоры, што ўзялі ў Целяханах. Дарэчы, вучні пад кіраўніцтвам Леаніда Аляксеевіча самі стварылі серыю ўзораў у рэзультаце гібрыдызацыі і перадалі іх у інстытуты для навуковых мэт. Няхай хутка тым узорам і не скарыстаюцца, але праз 50 гадоў ён можа карміць людзей.
– У музеях захоўваюць старажытныя прылады працы, посуд, тканіну, у заказніках наладжана сістэма захавання дзікай флоры. А вось захаваннем флоры культурнай, яе біяразнастайнасці – таго, што стваралася чалавецтвам на працягу тысячагоддзяў, працяглы час не займаліся, – гаворыць Леанід Аляксеевіч. – Цяпер жа гэтая работа праводзіцца на сур’ёзным узроўні. Напрыклад, на Шпіцбергене (Нарвегія) створана сусветнае сховішча насення. Па-іншаму яно завецца сховішчам суднага дня: калі адбудзецца нейкая катастрофа, адтуль можна ўзяць насенне, каб пачаць земляробства.
Анамальная зона:
дзе ў Целяханах месца навуковых адкрыццяў?
Вучэбна-вопытны ўчастак Цэнтра дзіцячай творчасці плошчай у 0,5 гектара, дзе растуць сотні гатункаў розных раслін з усяго свету, бачыў столькі навуковых адкрыццяў, колькі ніякі іншы кавалачак беларускай зямлі. У навуковым інстытуце ў Санкт-Пецярбургу жартавалі, што Целяханы – анамальная зона, і вось чаму. Гурткоўцы пад кіраўніцтвам Леаніда Аляксеевіча адкрылі 13 новых разнавіднасцей пшаніцы, даследуючы яе ўзоры з Таджыкістана, прывезеныя ў 20-х гг. вучоным-генетыкам Мікалаем Вавілавым. Гербарныя ўзоры з Целяхан перадалі ў інстытут раслінаводства як эталоны для вечнага захавання. Адна з разнавіднасцей, названая ў гонар пасёлка, – на лацінскай мове. Для параўнання: бывае, вучоны карпатліва працуе ўсё жыццё, каб вынайсці хоць бы адну разнавіднасць, а тут ажно 13!
Раёнка неаднойчы пісала пра дзейнасць гурткоўцаў. Але не лішнім будзе нагадаць і такі цікавы факт. Дзеці разам з кіраўніком адкрылі ў ваколіцах Целяхан месца, дзе расце надзвычай рэдкая чырвонакніжная расліна – святаяннік чатырохкрылы, а па-руску – «четырехкрылый зверобой». У пасёлку правялі рэспубліканскую прыродаахоўную акцыю па захаванні яго беларускай папуляцыі. Спачатку была яна невялікай, але за раслінай даглядалі, яе размножылі. У 2014 годзе выява святаянніку чатырохкрылага з’явілася на памятнай манеце Нацыянальнага банка Беларусі – першай з серыі, прысвечанай рэдкім раслінам. У апошнія гады гурткоўцы займаюцца папаўненнем калекцыі бэзу – па ініцыятыве вучонага Андрэя Зубарава, супрацоўніка Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, вучня Леаніда Жыцянёва. З яго падачы на ўчастку пасадзілі розныя ўзоры бэзу, каб вывучаць іх у кліматычных умовах Целяханшчыны. Пра гэтую калекцыю, пра «сирингарий» напісаў у «ІВ» яшчэ адзін вучань Леаніда Аляксеевіча, таксама супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду, кандыдат біялагічных навук Аляксандр Мялік. Мы друкуем урывак з яго допісу побач з гэтым артыкулам.
– Бэз для беларуса – як сакура для японца. Гэта цяпер ён страчвае папулярнасць, саступае месца на ўчастках дэкаратыўным хвойнікам. А некалі ні адна вясковая хата не была без бэзу, – расказвае Леанід Аляксеевіч. – З ахапкамі бэзу сустракалі салдат з вайны ў маі 1945 года, гэта расліна Перамогі. І зараз ствараецца шмат гатункаў, прысвечаных героям Вялікай Айчыннай вайны ці ваенным падзеям. Гэтая тэматыка мяне надта цікавіць. Абмяркоўвалі са старшынёй сельвыканкама магчымасць стварэння ў пасёлку мемарыяльнага сквера, дзе будуць расці сарты бэзу, прысвечаныя героям вайны, маршалам. Плануем пасадзіць кусты ў гонар нашых землякоў, каб іх ведалі, каб пра іх помнілі.
Леанід Аляксеевіч заўсёды адчуваў падтрымку сям’і. Жонка Алена Генадзьеўна – з Косава, працуе ў Дзіцячай школе мастацтваў у Целяханах, выкладае дзецям струнныя інструменты (домру, балалайку, гітару). Па яе слядах пайшла дачка Оля – яна студэнтка 4 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. А сын Алег працуе спецыялістам у сферы газазабеспячэння – пасля заканчэння Полацкага ўніверсітэта. Дачку поле і сад не прыцягваюць, а сын марыць пра дом з участкам, дзе зможа саджаць усякае-рознае. Леанід Аляксеевіч застаўся жыць у бацькоўскім доме, на яго ўчастку раслін багата: гародніна, дэкаратыўныя кусты, кветкі, пладовыя дрэвы. Цікавае размнажаюць і дзеляцца, таму расліны ад Жыцянёвых качуюць па ўсім пасёлку. Да Леаніда Аляксеевіча садаводы і агароднікі часта звяртаюцца па парады.
Герой публікацыі надта прырос душой да Целяхан, яны не адпускаюць яго ў вялікія гарады, хоць зразумела – такому спецыялісту знайшлося б месца ў розных навуковых цэнтрах. Толькі ён лічыць: даследчай працай можна займацца дзе захочаш, а шчаслівым чалавек бывае не ўсюды. Леанід Аляксеевіч мае намер працягваць справу ўсяго жыцця, але зараз непакояць думкі: хто будзе прадаўжальнікам? Сабралі столькі матэрыялу – не хочацца, каб ён прапаў. Аднак на яго месцы трэба не толькі быць захопленым навукай, але ў першую чаргу бачыць дзіця – так мяркуе субяседнік. Вучні яго паважаюць, давяраюць. У 2000 годзе Леаніду Жыцянёву прысвоена ганаровае званне «Чалавек года» ў галіне адукацыі, у 2012-м уручаны нагрудны знак «Выдатнік адукацыі». Але найвышэйшая ўзнагарода для яго – пачуццё задавальнення ад разумення, што жыве недарма, бо карысны людзям, роднай зямлі, бо ў маленькім пасёлку займаецца вялікай справай, мае высакародную місію. Такіх людзей – адзінкі, часта яны застаюцца ў ценю, а на іх, між іншым, многае трымаецца. Выдатна, што сустракаюцца яны ў педагогіцы і важнаму вучаць нашых дзяцей.
Чем удивит Телеханский сирингарий?
Вот что написал о нем Александр Мялик, кандидат биологических наук, заведующий сектором сохранения и восстановления растительных ресурсов Центрального ботанического сада НАН Беларуси:
«В последние годы Леонид Житенёв и его воспитанники активно занимаются пополнением интересной коллекции декоративных древесных растений, которая воплотилась в создании сирингария. Сирингарием в декоративном садоводстве принято называть сад сирени – одного из наиболее эффектных декоративных кустарников. Традиционно такие коллекции находятся в ботанических садах. Телеханский сирингарий хоть и совсем молодой, но уже смотрится достойно.
В настоящее время в коллекции Центра детского творчества – более 50 сортов сирени обыкновенной (Syringa vulgaris L.). Большинство были получены благодаря сотрудничеству с Центральным ботаническим садом Национальной академии наук Беларуси и Ботаническим садом Белгородского государственного национального исследовательского университета (Россия). Среди них известные сорта белорусской (‘Павлинка’, ‘Зорка Венера’) и украинской (‘Никитская’, ‘Богдан Хмельницкий’) селекции, а также сорта, полученные ещё в советское время (‘Байконур’, ‘Красавица Москвы’). Широко представлены в сирингарии известные сорта-шедевры зарубежной селекции, имеющие мировую известность: ‘Edith Cavel’, ‘Sensation’, ‘James Macfarlane’ и многие другие. Достойное место здесь занимают также сорта сирени, посвящённые Победе и героям Великой Отечественной войны. Среди них ‘Великая Победа’, ‘Ветка мира’, а также сорт ‘Маршал Рокоссовский’, что очень символично для Телехан, которые являются родиной этого выдающегося человека – маршала Победы.
Представлены в сирингарии также хорошо известные и любимые местными жителями старинные сорта сирени, которые появились в Телеханах в 20-30-е годы прошлого столетия. Пока собрано более 10 образцов сирени, которые в прошлом выращивались на усадьбах помещиков Пусловских и агронома Кучинского. В послевоенные годы эти декоративные растения местные жители начали выращивать в своих садах, что позволило сохранить их по настоящее время. Впереди ещё предстоит кропотливая работа по идентификации этих сиреней, являющихся, по всей вероятности, классическими сортами французской селекции конца XIX – начала XX века. Важно отметить, что сохранение старинных сортов любых растений является одной из важнейших задач современности, которая успешно реализовывается на опытном участке Центра детского творчества не только на примере сирени, но и относительно многих других традиционных для белорусов культур.
Телеханский сирингарий совсем молодой, и пока не все растения успели вступить в фазу цветения и проявить свои декоративные признаки и сортовые особенности. Однако стоит отметить грамотный научный подход при создании этой экспозиции и хорошую ухоженность за растениями, что требует больших затрат времени и сил. В планах Леонида Алексеевича дальнейшее расширение коллекции за счёт привлечения новых сортов. Кроме этого, здесь начата селекционная работа с гибридными сеянцами сирени, и вполне вероятно, что уже в скором будущем появятся сорта, полученные в Телеханах.
У сирингария есть ещё одна важная задача – сделать сирень вновь популярной и широко распространённой в садах и уличных посадках. К сожалению, в последние десятилетия сирень незаслуженно забыта и чаще встречается по старым усадьбам и заброшенным садам. Именно поэтому в ближайших задачах Центра детского творчества выбрать среди всего разнообразия представленных в сирингарии сортов наиболее устойчивые и высокодекоративные в местных условиях. Необходим также поиск способов быстрого размножения и доращивания посадочного материала: многие сортовые сирени имеют ограниченную способность к вегетативному размножению.
Леонид Алексеевич готов предоставить саженцы сирени озеленителям на безвозмездной основе. Хочется верить, что его начинания, начинания его воспитанников будут поддержаны, что позволит превратить сирингарий Центра детского творчества в визитную карточку Телехан».
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.