Рашыд Магаметавіч Карачаеў – намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама
З 26 снежня згодна з Распараджэннем Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2022 года № 164-л на пасаду намесніка старшыні Івацэвіцкага райвыканкама прызначаны Рашыд Магаметавіч КАРАЧАЕЎ.
Нарадзіўся Рашыд Магаметавіч у 1973 годзе ў в. Рэчыца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 2000 годзе скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут.
Сваю працоўную дзейнасць пачынаў з рабочага хлебазавода ККП Пружанскага райспажыўтаварыства, затым – экспедытар, таваравед, загадчык гандлёва-закупачнага прадпрыемства. Працягваў працоўны шлях тавараведам, загадчыкам магазіна ў Кобрынскім раёне. Пасля – таваравед па рознічным гандлі, менеджар па гандлі, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУПП «Брэстхлебпрам» у г. Брэсце. У апошні час працаваў галоўным спецыялістам аддзела прамысловасці ўпраўлення прамысловасці і інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама.