Святкаванне Дня беларускага пісьменства ў Добрушы пакінула след не толькі ў грамадскім і культурным жыцці рэгіёна. Мінчанін Леанід Юркоў прысвяціў святу аднайменны верш
«Шлях зорны Беларускага пісьменства»
У жываткорных сілах ад маленства
Патрэба сваёй мовай ганарыцца!
Як рэха беларускае ільецца
Гімн шляху Беларускага пісьменства.
Ёсць цеплыня ды дабрыня ў людзях.
…У міралюбнай беларускай шчодрасці.
…Нястомная салодкая на людзях
Сусветная каштоўнасць Гордасці.
Шлях доўгі Беларускага пісьменства
Пад сэнсам веры да сябе заве.
Шлях зорны Беларускага пісьменства.
Зорная сэрцам сцежка да сябе.
Любых буслоў чакаем да вяртання,
Каб прыляцелі ды далі прыплод,
Каб вочы нам да неба ўздымалі
Ды дапаўнялі сэнсам любы год!
Вясновую чакаем мы запеўку,
Пад сэрцам кожны носіць салаўя.
Як новую мы чуем сэрцам спеўку –
Заўжды віншуем сябра салаўя.
Зімовы час – у хатах мы спяваем,
Але душа дацягне да вясны.
Вясновы час – як птушкі спевы маем,
Дажна душа ўлетку цеплыні.
Спрадвеку люба звычка – разам грэцца.
На спевах дык спяваем мы ўсе.
На спеўку Беларускага пісьменства
Сэрцайка завітае да сябе.
Добразычлівасць каранямі маем
З уважлівым ды з працаздольным людам.
Усіх з адкрытасцю мы запрашаем,
Гучна вяселле тут пад вольным шлюбам.
Чаму нас цягне сцежка да сябе?
З гучным вяселлем тут, пад вольным шлюбам,
Таму, што цяпло сэрца нам пяе:
«Любоў карэннямі вядзе да шлюбаў!»
Любых буслоў чакаем да вяртання,
Каб прыляцелі ды далі прыплод,
Каб вочы нам да неба ўздымалі
Ды дапаўнялі сэнсам любы год!
Вясновую чакаем мы запеўку,
Пад сэрцам кожны носіць салаўя,
Як новую мы чуем сэрцам спеўку –
Заўжды віншуем сябра салаўя.
У жыватворных сілах ад маленства
Патрэба сваёй мовай ганарыцца!
Як рэха Беларускае ільецца
Гімн шляху Беларускага пісьменства.
Ёсць цеплыня ды дабрыня ў людзях.
…У міралюбнай Беларускай шчодрасці.
…Нястомная салодкая на людзях
Сусветная каштоўнасць Гордасці.
Шлях доўгі Беларускага пісьменства
Пад сэнсам веры да сябе заве.
Шлях зорны Беларускага пісьменства.
Зорная сэрцам сцежка да сябе.