Сёлета рэспубліканская акцыя праходзіць у 17 раз і прысвечана яна 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці.

І другі год запар Івацэвіччына сустракала ганаровых гасцей. На гэты раз на чале са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Юрыем Шулейкам, памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Брэсцкай вобласці Валерыем Вакульчыкам і міністрам лясной гаспадаркі Аляксандрам Куліком на тэрыторыі комплексу па вырошчванні лесапасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай Івацэвіцкага вопытнага лясгаса.

Перш чым прыступіць да пасадкі лесу ў выдзеленым квартале Івацэвіцкага лясгаса ўдзельнікаў акцыі віталі старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў, генеральны дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Анатолій Леванюк і дырэктар Івацэвіцкага вопытнага лясгаса Вікенцій Койпаш.

Пасля ўсіх прысутных чакала экскурсія па сучасным комплексе па вырошчванні лесапасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, створаным у Івацэвіцкім лясгасе адным з першых у рэспубліцы.

– Сёння Івацэвіцкі комплекс забяспечвае лесапасадачным матэрыялам усе лясгасы вобласці, тут вырошчваюць каля трох мільёнаў сеянцаў за год, у перспектыве плануецца пашырэнне будаўніцтва цяпліц і палёў дарошчвання на комплексе, каб павялічыць іх вытворчасць удвая, – у ходзе экскурсіі адзначыў Вікенцій Койпаш.

Затым працоўны дэсант перамясціўся ў квартал 101 ляснога выдзелу плошчай 2 га Івацэвіцкага лясніцтва, які знаходзіцца непадалёк ад трасы М1, дзе былі высаджаны лясныя культуры сасны.

Дарэчы, з кожным годам да акцыі «Адновім лясы разам!» далучаецца ўсё больш людзей, падключаюцца арганізацыі і прадпрыемствы розных форм уласнасці, школьнікі і валанцёры.

Больше фото в нашем ТГ-канале

Поделиться