Электронны "Івацэвіцкі веснік" – па падпісцы!

30 января 2015 - Administrator
article1477.jpg
Паважаныя чытачы і жыхары раёна!
Практыка паказала, што электронная версія раённай газеты запатрабаваная ў нашых чытачоў. Аднак недасканалая работа рэсурсу Белкіёска стрымлівае распаўсюджванне такой формы раённай газеты. Таму мы вырашылі самастойна распаўсюджваць “Івацэвіцкі веснік” у электронным фармаце (PDF). Што сёння мы і прапануем нашым чытачам.
Гэта будзе поўны нумар раённай газеты з – увага – каляровымі фотаздымкамі!

 Як падпісацца на электронны “Івацэвіцкі веснік”? 

1. Выразаць з газеты і запоўніць прыведзены ніжэй купон.
2. Даслаць (можна па электроннай пошце E-mail: vestnik@brest.by) ці прынесці ў рэдакцыю запоўнены купон.
3. Запоўніць форму заяўкі на нашым сайце http://ivatsevichy.by
4. Самастойна падлічыць суму і аплаціць яе.
Заўвага: купон – не дакумент строгай справаздачнасці, можна і самастойна зрабіць падобнае, галоўнае, каб выразна быў напісаны электронны адрас і пазначаны нумары падпіскі.
 

Электронны адрас падпісчыка (па літары-знаку ў клетку)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэрмін падпіскі (па месяцах, адзначце крыжыкам месяцы, на якім вы падпісваецеся)

январь-студзень

февраль-люты

март-сакавік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

апрель-сакавік

май

июнь-чэрвень

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

июль-ліпень

август-жнівень

сентябрь-верасень

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

октябрь-кастрычнік

ноябрь-лістапад

декабрь-снежань

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кошт падпаскі на адзін нумар – 3.000 рублёў, выхад газеты па аўторках і пятніцах – штотыднёва

Агульная сума падпіскі

 

  *выхад нумароў газеты ажыццяўляецца згодна з зацверджаным графікам

Як аплаціць электронную падпіску?
Аплаціць за электронную падпіску можна трыма спосабамі:
1. Пералічыць грошы на рахунак рэдакцыі  3012103590010,  ф-л №802 ЦБУ №111 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 245 УНН 200100356 з указаннем плацяжу “за электронную падпіску”.
2. Прыйсці ў рэдакцыю і правесці аплату на месцы.
3. Аплаціць праз сістэму Інтэрнэт-банкінгу. Для гэтага заходзім у сістэму, выбіраем «Система «Расчет» (ЕРИП)  -- «Новый платеж» -- «Общереспубликанские» -- «СМИ» -- «И» -- «Ивацевичский вестник реклама» -- «Далее» -- «Далее» -- «Фамилия» (уводзім прозвішча) – «Адрес» (тут пажадана ўвесці свой электронны адрас) – «Сумма» (уводзім суму).
Просьба паведаміць аб аплаце па тэлефоне 9-16-46. 

З якога месяца можна аформіць электронную падпіску?
З любога і ў любы дзень! І на колькі хочаце месяцаў. Можна выбраць толькі некаторыя месяцы, прапусціўшы асобныя.
Што будзе ў электронным весніку?
З поўнай дакладнасцю ўсё тое, што змяшчае ў сабе папяровы веснік, будзе і ў яго электроннай форме: усе аб’явы, прапановы, рэклама. Калі гэта пятнічны нумар, дык будзе праграма тэлебачання.

Як і калі будзе дасылацца электронны “ІВ”?
Дасылацца электронны варыянт раёнкі будзе з 8 гадзін раніцы дня выхаду папяровай версіі. Такім чынам, у дзень выхаду газеты вы атрымаеце свежы нумар. Усе пытанні, звязаныя з рассылкай, калі яны раптам узнікнуць, можна будзе вырашыць па тэлефоне 9-16-46.
 
Ці адмяняецца гандаль “ІВ” на сайце Белкіёску?
Не, мы не разрываем супрацоўніцтва з Белкіёскам, па-ранейшаму там можна будзе купіць электронны нумар “ІВ”, аплаціўшы СМС па мабільным тэлефоне.
Такім чынам, далучайцеся да самых свежых навін раёна з дапамогай новых тэхналогій! Электронны “Івацэвіцкі веснік” будзе сам прыходзіць да вас у любое надвор’е незалежна ад пары году. З самага ранку на маніторы вашага камп’ютара – свежы нумар “ІВ”!
 
Падпісацца на рассылку "Івацэвіцкага весніка" ў электронным фармаце можна і адразу тут - запоўніце форму ніжэй, аплаціце адным з вышэй пералічаных спосабам.
 

Падпіска на PDF-версію

Электронны адрас *
Нумары падпіскі *
Сума аплаты
Рэквізіты аплаты (калі аплацілі)
Введите код:
 
Комментарии (4)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев