x
Close
все новости Новости Общество

СЕЛЬСАВЕТЫ: ДЗЕНЬ ЗА ДНЁМ

СЕЛЬСАВЕТЫ: ДЗЕНЬ ЗА ДНЁМ
  • Опубликовано:21 декабря, 2024

Будаўніцтва модульнага ФАПа пачалося ў Вульцы-Целяханскай

Якаснае аказанне паслуг насельніцтву з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў нашай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, а медыцына знаходзіцца пад пільнай увагай Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Якаснай медыцынскай дапамогай павінна быць забяспечана не толькі гарадское, але і сельскае насельніцтва.

У в. Вулька-Целяханскай распачалося будаўніцтва першага ў раёне модульнага ФАПа. Зараз у вёсцы пражывае амаль 600 жыхароў. Медыцынскія паслугі яны атрымлівалі ў ФАПе, што месціцца ў памяшканні старой пабудовы, якой больш за 50 гадоў. Так, на змену старому будынку пачалася будоўля модульнага. Гэта будзе сучасная медустанова, аснашчаная ўсім неабходным для аказання дапамогі вяскоўцам.

Шквалісты вецер даставіў праблемы

16–17 снежня шквалісты вецер пранёсся па Івацэвіцкім раёне, а ад яго наступстваў пацярпелі дахі жылых дамоў, лініі электраперадач і нават адбывалася падзенне дрэў.

Так, па стане на 18 снежня ў прадстаўніцтва Белдзяржстраху паступіла 25 заявак наконт пашкоджання ветрам маёмасці. 16 снежня на аўтадарозе Р6 Івацэвічы – Пінск – Столін, каля в. Краглевічы, вецер паваліў дрэвы, якія аператыўна былі прыбраны з праезнай часткі адказнымі службамі. У Івацэвіцкі РЭС за два дні паступіла каля 30 заявак ад насельніцтва, якое часова з-за разгулу стыхіі заставалася без электра-энергіі. Наступствы шквалістага ветру ў Івацэвіцкім раёне ліквідаваны.

Служба навін «ІВ».