“Івацэвічы” выйшлі ў фінал!

25 июля 2016 - Administrator
article2582.jpg

Па выніках дзвюх паўфінальных гульняў Кубка Брэсцкай вобласці па футболе ФК “Івацэвічы” атрымала перамогу над ФК “Ніва” з Камянца. Нагадаем, у першай гульні на сваім полі наша каманда перамагла 5:2, а матч у адказ, што праходзіў у мінулыя выхадныя ў Камянцы, завяршыўся нулявой нічыёй.


Такім чынам, нашы футбалісты маюць цудоўную магчымасць заваяваць Кубак Брэсцкай вобласці па футболе. Наперадзе толькі адзін матч – фінальны. Сапернік – ФК “Альшаны”, каманда са Століншчыны, з самай буйнай вёскі Беларусі. Фінальная гульня адбудзецца ў бліжэйшыя выхадныя дні на нейтральным полі.

Дзмітрый ПЯТРОЎСКІ, галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.  

Комментарии (0)
Добавить комментарий