Апошні матч – цяжкі самы

30 октября 2017 - Administrator
article3507.jpg

 ФК “Івацэвічы” - ФК “Энергетык-БДАТУ” (Мінск): 1-2

У мінулую нядзелю, 29 кастрычніка, у Мінску, у футбольнай арэне Беларускай федэрацыі футбола, прайшоў фінальны матч Кубка рэгіёнаў сярод аматарскіх каманд паміж ФК “Івацэвічы” і ФК “Энергетык-БДАТУ” (Мінск). Гэтыя каманды, нагадаем, выйшлі у фінал, атрымаўшы перамогі ў чвэрцьфіналах і паўфіналах над камандамі з іншых абласцей Беларусі.

 

Матч меў вельмі важнае значэнне, абедзве каманда не спяшаліся фарсіраваць падзеі. Тым не меней, менавіта нашым рабятам удалося забіць першымі – гол на рахунку Андрэя Жуковіча. Радасці івацэвіцкай групы падтрымкі не было межаў; на перапынак наша каманда ішла пераможцам. Але пасля перапынку страта канцэнтрацыі каштавала дорага – мінчане двойчы вызначыліся і выйшлі наперад. На жаль, адыграцца не ўдалося, хаця ФК “Івацэвічы” па якасці гульні не саступала сапернікам. “Энергетык-БДАТУ” змог давесці матч да перамогі і стаў уладальнікам Кубка рэгіёнаў.

 

Футбалісты нашай каманды як фіналісты Кубка ўзнагароджаны медалямі і Дыпломам. Паражэнне, канешне, крыўднае, але будзем памятаць, што ў гэтым годзе ФК “Івацэвічы” прынесла шмат радасных і шчаслівых мінут балельшчыкам, а прайсці турнірны шлях без страт – немагчыма. Будзем верыць, што асноўныя перамогі – наперадзе, бо ў нас утварыўся моцны баяздольны калектыў, які можа супрацьстаяць і прафесійным калектывам з розных футбольных ліг Беларусі.

Комментарии (0)
Добавить комментарий