ФК “Івацэвічы” – аднаасобны лідар

22 августа 2016 - Administrator
article2642.jpg
Чарговы матч першынства Брэсцкай вобласці прынёс перамогу ФК “Івацэвічы” над камандай “Прыпяць” з Альшан - 1:0. Адзіны гол у складзе нашай каманды забіў Уладзімір Шаўчук. Гэта трэцяя перамога над альшанцамі ў бягучым годзе і шостая запар у рамках першынства вобласці.
 
Гэта дазволіла нашай камандзе аднаасобна ўзначаліць табліцу першынства Брэстчыны. Нашай камандзе засталося правесці чатыры гульні, наступная – на выездзе ў Баранавічах. 
Пасля стартуюць гульні серыі плэй-оф.
 
Дзмітрый ПЯТРОЎСКІ, галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. 
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий