Каб з’явіліся новыя лёгкаатлетычныя зоркі

11 апреля 2017 - Administrator
article3077.jpg

 Традыцыйны лёгкаатлетычны крос на прызы раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”, што прайшоў у мінулую суботу на пляцоўцы каля Лядовай арэны райцэнтра, зноў сабраў некалькі сотняў хлопцаў і дзяўчат з самых розных школ раёна. Гэтыя старты – самыя масавыя лёгкаатлетычныя забегі, па іх выніках фарміруецца зборная каманда раёна.


Падчас адкрыцця мерапрыемства галоўны рэдактар раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” А. В. Джэжора звярнула ўвагу прысутных, што любоў моладзі да спорту і здаровага ладу жыцця ў нашай краіне вітаецца, прынамсі ў Івацэвічах пабудавана Лядовая арэна, ёсць плавальны басейн, будуецца новы стадыён, каб кожны з прадстаўнікоў маладога пакалення паляпшаў свае рэзультаты. А. В. Джэжора таксама звярнула ўвагу, што ў гэты дзень будзе вызначаны пераможца ў камандным заліку, калектыву самай спартыўнай навучальнай установы будзе ўручаны пераходны Кубак… 

Ганаровае права ўзняць пад гукі гімна і сцяг Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца Дзіяне Крот, таленавітай лёгкаатлетцы, вучаніцы СШ №4 г. Івацэвічы. 
Пачынаюцца забегі. Радуе, што сярод ужо добра знаёмых нам пераможцаў мінулагодніх стартаў можна бачыць твары незнаёмых хлопцаў і дзяўчат, якія настроены змагацца, каб увайсці ў кагорту лепшых юных лёгкаатлетаў раёна. І іх старанні былі недарэмнымі. Як вынік, на п’едэстал пераможцаў і прызёраў узняліся і рабяты, хто раней не перамагаў на падобных стартах.

Вось імёны і прозвішчы хлопчыкаў і дзяўчат, хто ўвайшоў у лік пераможцаў і прызёраў і хто атрымаў дастойныя грашовыя прэміі за лепшы вынік у ходзе спаборніцтваў. На дыстанцыі 500 метраў сярод дзяўчат (2004 г. н. і маладзей) перамогу атрымала Аліна Курленя з Даманаўскай СШ, у ліку прызёраў – Аліна Панасюк і Яна Бобр (абое з Целяханскай школы-інтэрната); на дыстанцыі 1 000 метраў сярод хлопчыкаў (2004 г. н. маладзей) першынстваваў Аляксандр Высоцкі з Яглевіцкай СШ, у прызёрах Іван Харужы (Целяханская СШ), Арсеній Каленік (СШ №3 г. Івацэвічы), на дыстанцыі 1 000 м сярод дзяўчат 2002-03 г. н. лепшай стала Дар’я Кухацкаволец (СШ №1 г. Івацэвічы), у ліку лепшых Аліна Чарнушэвіч (Целяхан-
ская СШ) і Даніэла Вензелева (СШ №1 г. Івацэвічы); на дыстанцыі 2 000 м сярод юнакоў 2002-03 г. н. не было роўных Сяргею Юхно з Целяханскай школы-інтэрната, на другім і трэцім месцах Сяргей Вайтовіч (Крайская БШ) і Віталь Канановіч (СШ №3 г. Івацэвічы); Ангеліна Аўрусевіч з Целяханскай СШ стала лепшай на дыстанцыі 2 000 м сярод дзяўчат 2000-01 г. н., у ліку прызёраў Хрысціна Сінюкова (Целяханская школа-інтэрнат), Дзіяна Крот (СШ №4 г. Івацэвічы); на дыстанцыі ў 3 000 м сярод рабят 2000-01 г. н. як і год назад, перамог Алег Лукашэвіч з Рэчкаў-
скай СШ, следам фінішавалі Арсеній Бусяцкі (СШ №4 г. Івацэвічы) і Максім Корзан (Воленская СШ).     

Лепшым у медальным заліку стала каманда Целяханскай школы-інтэрната, чатыры выхаванцы якой у гэты дзень узняліся на п’едэстал. Пераходны Кубак “ІВ” галоўны рэдактар райгазеты А. В. Джэжора (на здымку) ўручыла Аляксандры Пазняк, трэнеру рабят. Выхаванцы А. А. Пазняк і А. А. Шпакоўскага традыцыйна моцна выступаюць на лёгкаатлетычных стартах, уваходзяць у склад каманды, што выступае за раён. Гэты Кубак будзе захоўвацца ў школе-інтэрнаце год, на наступных стартах ён будзе зноў уручаны лепшай камандзе. 
Па выніках лёгкаатлетычнага кросу сфарміраваная каманда раёна, якой у бліжэйшы чацвер выступаць на абласных спаборніцтвах у Кобрыне. 
Лёгкіх стартаў вам, рабяты!
Аляксандр ГОРБАЧ. 
Комментарии (0)
Добавить комментарий