Нашы “залатыя рыбкі”

17 января 2017 - Administrator
article2900.jpg

 У мінулыя выхадныя дні ў Брэсце праходзілі “Калядныя сустрэчы” – міжнародны турнір па плаванні, у якім бралі ўдзел 12 каманд – з Брэстчыны, а таксама з Украіны і Расіі. Непасрэдны ўдзел у спаборніцтвах бралі юныя плыўцы з Івацэвічаў. І небеспаспяхова.


Так, у спаборніцтвах па плаванні брасам на дыстанцыі 50 і 100 метраў не было роўных Арыне Макар з Івацэвічаў (2007 г.н.). На гэтых жа дыстанцыях сярэбраным прызёрам стала Ксенія Карніенка (2006 г.н.). Арына Макар апярэдзіла на дыстанцыі больш дарослых. Дзяўчаты, якіх трэніруе Яўген Камяк, узнагароджаны  медалямі і Ганаровымі граматамі. У лік лепшых увайшлі Мікіта Макарэвіч, Аляксей Лагвіновіч, Ангеліна Архіцкая, Кірыл Ніскаўскіх.
Дзмітрый ШАЛЮЦІН, трэнер-выкладчык па плаванні ВСУ “ДЮСШ Івацэвіцкага раёна”. 
На фота: на п’едэстале гонару (злева направа) Ксенія Карніенка, Арына Макар.
Комментарии (0)
Добавить комментарий