Перамога ў Дзяржынску

18 октября 2016 - Administrator
article2742.jpg

 Пераможна завяршылі першы паўфінальны матч на Кубак Беларусі футбалісты ФК “Івацэвічы”. Гульня праходзіла ў Дзяржынску (Мінская вобласць), сапернік - ФК “Левадыя”. 

Дзякуючы двум галам Кірыла Нікалаенкі і Аляксандра Ванды наша каманда атрымала перамогу 2:1, стварыўшы добры запас перад матчам у адказ, які пройдзе ў Бярозе. На жаль, Федэрацыя футбола Беларусі палічыла, што стадыён “Юнацтва” ў Івацэвічах не адпавядае патрабаванням, таму гульня ў адказ, паўтаруся, пройдзе ў Бярозе. Больш падрабязна пра тэрміны правядзення мы паведамім пазней.  
ххх
Ва ўпартай барацьбе праходзілі ў мінулую суботу футбольныя матчы юных івацэвіцкіх і бярозаўскіх футбалістаў у рамках Спартакіяды школьнікаў – нашы футбалісты перамаглі 1:0, а таксама Дзіцячай футбольнай лігі – нічыя 0:0. 
ххх
У Іванаве ў мінулыя выхадныя дні прайшоў асенні чэмпіянат і першынство Брэсцкай вобласці па лёгкаатлетычным кросе сярод юнакоў і дарослых. Каманда Івацэвіцкага раёна заняла чацвёртае месца, саступіўшы толькі на адно ачко бронзаваму прызёру. Сярод нашых рабят дастойны вынік паказалі Павел Міхнюк (1998 г.н. і старэйшыя) – першае месца на дыстанцыі 4 000 метраў; Ангеліна Аўрусевіч (2001-02 г.н.) – трэцяе месца на дыстанцыі 1 000 м; Ірына Піціна (1999-2000 г.н.) – трэцяе месца на дыстанцыі 2 000 м.
Дзмітрый ПЯТРОЎСКІ, 
галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму
аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.         
Комментарии (0)
Добавить комментарий