Радуюць хакеісты

27 января 2017 - Administrator
article2920.jpg
У мінулыя выхадныя ў Лядовай арэне г. Івацэвічы прайшлі гульні першынства Беларусі па хакеі сярод дзяцей 2004-га года нараджэння. Сапернік – СДЮШАР г. Мінск. Нашы рабяты на роўных змагаліся з юнымі сталічнымі талентамі і атрымалі дзве перамогі – 9:7, 6:3. У ліку лепшых Ілля Юхнік і Ілля Ляховіч.
Прайшлі гульні першынства раёна па міні-футболе. Вось іх вынікі: “ІТЦ” – “Крокер-сістэм” – 6:0, “Ружанскае лясніцтва” – “Сіці” – 2:11, “Ружанскае лясніцтва” – “ЦРБ” – 4:4, “СДЮШАР” – “Заполле” – 3:3, “ЦРБ” – “Юс і К” – 2:7.
ХХХ
У бліжэйшыя дні ў СДЮШАР г. Івацэвічы пройдуць гульні першынства Івацэвіцкага раёна па міні-футболе. У пятніцу, 27 сту-
дзеня, згуляюць “Крокер-сістэм” – “Заполле” (пачатак у 18.30), “ІТЦ” – “ЦРБ” (19.30), “Юс і К” – “Сіці” (20.30). У суботу, 28 студзеня, у 17.00 згуляюць “СДЮШАР” – “Ваенны лясгас”.
У суботу, 28 студзеня, у СДЮШАР г. Івацэвічы пройдзе матч першынства Брэсцкай вобласці па баскетболе. БК “Івацэвічы” прымаюць БК “Баранавічы”, пачатак у 15.00.
Таксама ў суботу на базе ДУА “Дабромысленская сярэдняя школа” пройдзе традыцыйны турнір па валейболе памяці Уладзіміра Высоцкага. Адкрыццё турніру ў 10.00.
Дзмітрый ПЯТРОЎСКІ, спецыяліст сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.   
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий