Спаборнічалі юныя лёгкаатлеты

6 декабря 2016 - Administrator
article2830.jpg

 Адкрытае першынство СДЮШАР г. Івацэвічы па лёгкай атлетыцы сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2004, 2005, 2006 гадоў нараджэння і маладзей сабрала каля паўсотні пачынаючых і таленавітых спартсменаў на спартыўнай пляцоўцы ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”.

Спаборніцтвы праходзілі па звязках, у якой чатыры віды. Акрамя традыцыйных бегу ў 60 метраў, бегу на трываласць 500 метраў і кідання мяча назад праз галаву, з’явіўся новы від – скачкі з шасцівугольніка. 

Трэба сказаць, барацьба ва ўсіх відах была не жартоўная. Дзеці хварэлі адзін за аднаго і працавалі на ўласны вынік. Першымі свае дыпломы атрымалі Анастасія Беньяшэвіч (СШ №3), Мілена Шыян (СШ №3), Васіліса Сарока (СШ №1) – гэта пераможная тройка сярод дзяўчынак 2004 г. н.. Лепшымі сярод хлопчыкаў гэтага года сталі: Юрый Навумчык (Любішчыцкая СШ), Ілья Юхнік (СШ №4) і Кірыл Бенюш (СШ №1). Лепшыя вынікі сярод дзяўчынак 2005 г. н. былі ў Надзеі Пястрак (СШ №1), Паліны Лапата (СШ №1), Дар’і Пархута (СШ №4). Лепшыя хлопчыкі гэтага ўзросту – гэта Ягор Бянкоўскі (СШ №4), Вадзім Кот (СШ №3) і Арцём Бажыдай (СШ №1). Атрымалі граматы за 1-3 месцы дзяўчынкі 2006 г. н. і маладзей Мая Гесць (СШ №3) і Дар’я Кіслюк (СШ №4), а таксама хлопчыкі Усевалад Пераходзька (СШ №1), Аляксандр Сарока (СШ №4), а таксама Арсеній Казлоўскі (СШ №3).    

27 лістапада першынство падхапілі і працягнулі спартсмены Целяхан. Больш за 30 удзельнікаў, вучняў ДУА “Целяханская СШ” і ДУА “Целяханская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат”, сабралі спаборніцтвы ў гарадскім пасёлку. Дзеці змагаліся па тых жа дысцыплінах, першынство праходзіла ў спартыўнай зале ААТ “Целяханскі ЗСВ”. І тут наступныя вынікі: сярод дзяўчынак 2004 г. н. лепшымі сталі Аліна Панасюк, Яна Бобр і Кацярына Кабрынец. У пераможцах хлопчыкі гэтага ж года: Аляксандр Глушанок, Захар Канановіч, Данііл Ваяводзін. Перамаглі дзяўчынкі 2005 г. н. Кацярына Мялік, Ганна Чашанёва і Сафія Ліпніцкая і хлопчыкі Дзяніс Жуковіч, Уладзіслаў Янчык, Кірыл Малышкін. І самыя маленькія пераможцы 2006 г. н. і маладзей – гэта Алена Смірнова, Дзіяна Савельева і Вікторыя Шэлест сярод дзяўчынак і Максім Начальцаў, Мікалай Маркевіч і Сяргей Бобка сярод хлопчыкаў.
Віншуем усіх пераможцаў і ўдзельнікаў першынства!   
Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара.
Комментарии (0)
Добавить комментарий