Трапныя стралкі Даманаўскай гаспадаркі

30 мая 2017 - Administrator
article3184.jpg

 У Маскве, на цэнтральным стрэльбішчы Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, прайшлі першыя міжнародныя спаборніцтвы сярод паляўнічых па стэндавай стральбе на Кубак ваенна-паляўнічага таварыства агульнарэспубліканскай спартыўнай грамадскай арганізацыі Расіі. Удзел у спаборніцтвах бралі каманды з шэрагу былых рэспублікі СССР.


Беларусь на гэтых спаборніцтвах прадстаўляла каманда Даманаўскай паляўнічай гаспадаркі беларускага ваенна-паляўнічага таварыства, у складзе каманды – дырэктар і капітан каманды Аляксандр Цэлагуз, а таксама Юрый Занько і Аляксей Цэлагуз (на здымку). І нашы паляўнічыя стралкі пацвердзілі свой высокі клас, заняўшы другое агульнакаманднае месца, саступіўшы толькі гаспадарам спаборніцтваў, расіянам. Віншуем!
Аляксандр ГОРБАЧ.   
Комментарии (0)
Добавить комментарий