Упэўненая перамога

18 июля 2016 - Administrator
article2572.jpg
У мінулую суботу на стадыёне “Юнацтва” ў Івацэвічах прайшла першая гульня 1 фінала Кубка Брэсцкай вобласці па футболе. Сустракаліся ФК “Івацэвічы” – ФК “Ніва” (Камянец).

Матч праходзіў пад дыктоўку івацэвіцкай каманды, якая атрымала буйную перамогу з лікам 5:2. Зроблены ўпэўнены крок да фіналу. Два галы ў вароты “Нівы” забіў І. Васілевіч, вызначаліся таксама У. Шаўчук, А. Мігно, А. Банкалюк.

Гульня ў адказ пройдзе ў наступныя выхадныя, перавага, здабытая ў першай гульні, дазваляе ФК “Івацэвічы” з лёгкім сэрцам накіроўвацца ў Камянец.
Дзмітрый ПЯТРОЎСКІ,  галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.  
(на здымку: трэніроўка каманды)  
Комментарии (0)
Добавить комментарий