x
Close
Главная новость Новости Общество

Старт жніву-2024 далі хлебаробы ААТ «Святая Воля»

Старт жніву-2024 далі хлебаробы ААТ «Святая Воля»
  • Опубликовано:21 июня, 2024

21 чэрвеня ААТ «Святая Воля» першай у Івацэвіцкім раёне прыступіла да ўборкі азімага ячменю. Так павялося с часоў сівой даўніны, што пачатак і канец жніва ўрачыста адзначаўся працаўнікамі сяла. Гэтая добрая традыцыя не страціла сваёй актуальнасці і сёння.

Своеасаблівае свята першага снапа – «Зажынкі», што ладзіліся ва ўрочышчы «Пад борам», наведаў старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў. Тут сабраліся кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, Святавольскага сельвыканкама, мясцовае духавенства, а таксама будучыя героі жніва-2024, гатовыя выйсці ў поле і шчыра працаваць на карысць харчовай бяспекі краіны.

Хутка да жніва далучацца і астатнія гаспадаркі раёна, а беражліва сабранае нашымі хлебаробамі збожжа стане значным унёскам у вялікі каравай Радзімы.