x
Close
Выборы 2024 Главная новость Новости Общество

Сцяпан Пятровіч Куніцкі, ветэран педагагічнай працыі прафсаюзнага руху, былы настаўнік беларускай мовыі літаратуры ДУА «Дабромысленская СШ», краязнаўца: Адзіны дзень галасавання для мяне – гэта свята!

Сцяпан Пятровіч Куніцкі, ветэран педагагічнай працыі прафсаюзнага руху, былы настаўнік беларускай мовыі літаратуры ДУА «Дабромысленская СШ», краязнаўца: Адзіны дзень галасавання для мяне – гэта свята!
  • Опубликовано:12 февраля, 2024

На Адзіны дзень галасавання пайду як на сапраўднае свята. У гэтым годзе ўпершыню буду аддаваць свой голас менавіта ў сам дзень галасавання. Заўсёды галасаваў датэрмінова. Бо 40 гадоў я быў старшынёй камісіі па выбарах і рэферэндумах. З іх 23 разы быў старшынёй выбарчай камісіі па выбарах у саветы розных узроўняў, а першы і памятны раз узначальваў камісію на выбарах у Вярхоўны Савет СССР у 1977 годзе.

Так здарылася, што Дабромысленскі край стаў для мяне другой радзімай, бо сам я родам з суседняга раёна – Ляхавіцкага. З 1977 года я жыву і працую ў Івацэвіцкім раёне, 42 гады выкладаў беларускую мову і літаратуру, з іх 30 – у школе ў Дабромыслі (з 1990 года і да выхаду на пенсію). Пачыналася мая творчая педагагічная дарога з дырэктара школы ў Рудні, потым Турной, Святой Волі і настаўніка ў Югалінскай школе-інтэрнаце. І па сённяшні дзень успамінаю тых калег, якія дапамаглі мне пацвердзіць, што я сапраўды годны быць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, і, канешне, паўплывалі на маё станаўленне як асобы, як грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны.

Наведванне выбарчага ўчастка і ўдзел у такой важнай падзеі для нашай роднай краіны павінны быць прынцыповымі для кожнага беларуса-выбаршчыка. Удзел у Адзіным дні галасавання дае магчымасць кожнаму выбаршчыку паўплываць на жыццё ў краіне, вобласці і сваім раёне. Гэта наша канстытутацыйнае права. Лічу, што кожны павінен выканаць грамадзянскі абавязак і прыняць удзел у выбарах, аддаўшы свой голас за суверэннасць нашай дзяржавы, справядлівасць і мір на нашай зямлі.