x
Close
Главная новость Новости Общество

Целяханы да свята гатовы

Целяханы да свята гатовы
  • Опубликовано:2 сентября, 2022

Пасёлак сустракае ўдзельнікаў абласных «Дажынак-2022» абноўленым, добраўпарадкаваным і ўтульным. Зроблены капрамонт з мадэрнізацыяй пяці асноўных вуліц і пад’язных дарог да гарадской бальніцы і аўтазаправачнай станцыі. Цалкам забяспечана безбар’ернае асяроддзе. Абноўлена дарожная сетка вуліц разам з пешаходнай. Мадэрнізаваны схема электрычных сетак пасёлка і аб’екты сацыяльнай сферы: зроблены цякучы рамонт у спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце, Цэнтры дзіцячай творчасці, Дзіцячай школе мастацтваў, Цэнтры культуры і вольнага часу, а ў сярэдняй школе адбыўся капрамонт даху і фасаду, там з’явілася валейбольна-баскетбольная пляцоўка і добраўпарадкавана тэрыторыя. Да паслуг насельніцтва адрамантаваны і абноўлены кафэ, магазіны, Дом быту і іншыя аб’екты інфраструктуры пасёлка.

Пры ўездзе ў гарадскі пасёлак Целяханы вас сустрэне кветкавая кампазіцыя ад брэсцкіх камунальнікаў – адных з пераможцаў конкурсу «Лепшы рабочы зялёнага будаўніцтва».
Абноўлены адміністрацыйны будынак, дзе размяшчаюцца сельвыканкам, Цэнтр дзіцячай творчасці, класы школы мастацтваў і бібліятэка.
Целяханская сярэдняя школа пасля капрамонту і добраўпарадкавання стала сучаснай і прыгожай.
Корпус Целяханскай школы-інтэрната ўпрыгожыў арніталагічны мурал.
Тэрыторыя Дзіцячай школы мастацтваў г. п. Целяханы славіцца арыгінальнасцю і ўтульнасцю.
Кветкавая кампазіцыя «Астравок кахання» – падарунак для моладзі Целяханшчыны.
Мурал на будынку пошты зроблены па сюжэце са старога фотаздымка.