У маляўнічым і прыгожым кутку Івацэвіцкага краю  на мяжы са Слонімскім раёнам размешчана веска Міронім. Упершыню яна згадваецца 23 лістапада 1555  года.

Галоўная славутасць Міроніма – праваслаўная Царква Праабражэння Гасподняга. Храм пабудаваны ў 1866-1869 годах з каменю і цэглы на месцы драўлянай царквы 1752 года. Пазней, у 1894 годзе, прыхаджане ўзвялі вакол храма цагляны плот.

Першапачаткова селішча называлася Міромін. Дык вось, вядомае знакамітым замкам мястэчка Мір і наш Міронім – назвы-блізняты і абазначаюць «мірная суполка», «згуртаванне», «сельская грамада». Раней такія паселішчы яшчэ называлі дворышчамі.

На жаль, нават у такой яшчэ не зусім малой вёсцы адчуваеш сябе як у малой: амаль няма моладзі, работы, інфраструктуры, шмат акон, з якіх даўно не ліецца святло на вечаровую вуліцу. Але тут як з чалавекам, у якога закаханы: ты з задавальненнем прымеш яго з любымі недахопамі – такім, якім ён ёсць, а добрыя якасці здаюцца яшчэ больш вартымі павагі. У Міронім трэба проста закахацца, і ў гэтым выпадку тое дакладна магчыма з першага погляду.

Мінулым летам мы ўжо пісалі пра гэтую вёску, пазнаёміцца з артыкулам можна на САЙЦЕ

Поделиться