Брэсцкі абласны літаратурны конкурс “Духоўная веліч”, заснаваны ў 2018 годзе абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай Царквы і Беларускім фондам міру, аб’яўляе новы сезон.
Творчае спаборніцтва праводзіцца з мэтай папулярызацыі моўнай, літаратурнай і гістарычнай спадчыны рэгіёна, выяўлення лепшых твораў, што спрыяюць выхаванню ў чытачоў духоўнасці, грамадзянскасці і патрыятызму, захавання памяці аб знакамітых асобах Брэстчыны, чые справы і духоўны подзвіг сталі ўзорам выканання абавязку і прыкладам бескарыслівай адданасці Радзіме, зрабілі асаблівы ўплыў на грамадскае жыццё, культуру, навуку і гісторыю роднага краю.
У конкурсе могуць прыняць удзел аўтары, якія пражываюць у Брэсцкай вобласці і дасягнулі 18 гадоў, незалежна ад іх прыналежнасці да творчых саюзаў.
Адборачная камісія прымае літаратурныя творы любых жанравых і кампазіцыйных асаблівасцей (раман, аповесць, п’еса, зборнік апавяданняў ці вершаў) на рускай і беларускай мовах.
Творы могуць быць прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо публікацыямі ў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных друкаваных перыядычных выданнях, выдадзеных на працягу трох гадоў да часу абвяшчэння творчага спаборніцтва.
Конкурсныя работы прымаюцца з 7 чэрвеня па 20 верасня 2022 года па 4 намінацыях: «Паэзія», «Мастацкая проза», «Публіцыстыка», «Літаратура для дзяцей» на адрас: 224013, г.Брэст, праспект Машэрава, 75/1, каб.605. Дасланыя кнігі не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі