Здарэнне адбылося 12 верасня ў 20.23 на скрыжаванні вул. Механізатараў з вул. 70 год Кастрычніка. 15-гадовы школьнік рухаўся на веласіпедзе па вул. 70 год Кастрычніка і не прадставіў перавагу аўто «Ніссан Ноўт», якое рухалася па галоўнай дарозе.

У выніку здарэння юнак атрымаў раненні: страсенні мозгу, пераломы, ушыбы… Хлопчыка шпіталізавалі ў райбальніцу. Вадзіцель-жанчына атрымала вадзіцельскае пасведчанне два гады таму, аварыя адбылася непадалёк ад стадыёна, гэта месца з якасным дарожным пакрыццём і з дастатковым асвятленнем, гэта гаворыць аб тым, што нічога не ўскладняла сітуацыю на дарозе. Папярэдняя прычына здарэння – парушэнне правілаў праезду скрыжавання непаўналетнім веласіпедыстам. У бягучым годзе гэта другое ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

Верасень песціць нас даволі цёплым сонечным надвор’ем, значыць мотавеласезон яшчэ працягнецца, таму супрацоўнікі АДАІ яшчэ раз нагадваюць веласіпедыстам і матацыклістам аб Правілах дарожнага руху, будзьце пільнымі і асцярожнымі, бо «на кону» перш за ўсё ваша здароўе і жыццё.

Падрыхтавала Наталля Гербедзь.

Поделиться