У Івацэвічах затрыманы 40-гадовы наркаман

У нашым раёне, як і ў цэлым па рэспубліцы, праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Мак» – аператыўна-прафілактычныя і вышуковыя мерапрыемствы, мэта якіх – не дапусціць распаўсюджванне наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання (маку, канопляў) на тэрыторыі нашага раёна.
Такім чынам, грамадзяне, якія дапускаюць прарошчванне на сваіх участках такіх раслін, як мак і каноплі, а таксама нарыхтоўваюць іх, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці. Нагадаю, у чэрвені і ліпені ўстаноўлены трое грамадзян раёна, якія дазволілі прарастанне вышэйзгаданых забароненых культур на сваіх прысядзібных участках. Прычым у жыхара Целяхан знішчаны мак вагой болей за 80 кг.
Вось апошні выпадак: у Івацэвічах затрыманы мужчына 1982 г. н., які захоўваў 227,98 грамаў макавай саломкі. Як ён патлумачыў, – для ўласнага выкарыстання. Тым не меней, узбуджана крымінальная справа.
Спадзяюся, гэтыя факты прымусяць задумацца многіх.
Максім САЛОНКА, оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі.