Далучайцеся да іх, калі яшчэ не паспелі зрабіць бустарную прышчэпку: каранавірус яшчэ вернецца.

Медыкі нагадваюць у чарговы раз: калі пасля асноўнага курсу вакцынацыі прайшло паўгода і больш, чалавеку варта ўзмацніць імунітэт бустарнай дозай аднакампанентнай вакцыны «Спадарожнік Лайт». Яна ёсць у наяўнасці, ёй можна і рэвакцынавацца, і прышчапіцца ад кавіду ў першы раз.

Тым жа, хто ўжо рэвакцынаваўся «Спадарожнікам Лайт» аднойчы, і яму час рэвакцынавацца зноў, рэкамендавана выкарыстаць у якасці чарговай дозы другі кампанент вакцыны «Спадарожнік V», але пакуль у райбальніцы яго няма – чакаецца пастаўка.

На рэвакцынацыю жыхароў Івацэвічаў і раёна чакаюць у каб. № 203 з 8.00 да 18.00, абед – 13.00 13.30. Там праводзіцца агляд перад прышчэпкай, папярэдне вазьміце ў рэгістратуры сваю амбулаторную карту. Сертыфікаты аб вакцынацыі выдаюцца ў каб. № 208 (не забудзьце пашпарт, карту, талон; паслуга каштуе 5 рублёў, аплата ў касе). Усяго толькі ў раённай паліклініцы выдалі больш за 1 100 сертыфікатаў. Жыхарам вёсак па прышчэпку трэба звяртацца ў медыцынскія ўстановы па месцы жыхарства. Перад медыкамі стаіць задача рэвакцынаваць да канца бягучага года 90 % ад вакцынаваных (нагадаем, што ў раёне ад каранавіруса прышчэплена больш за 70 % насель-
ніцтва).

У раённай паліклініцы ўсё яшчэ існуе раздзяленне на зоны. У «бруднай», дзе вядзецца прыём пацыентаў з тэмпературай, урач знаходзіцца да 13.00 штодня. У астатні час туды можа падысці доктар з аддзялення агульнай практыкі, калі ёсць такая неабходнасць. На мінулым тыдні ўпершыню за даволі працяглы час на прыём у паліклініку прыйшоў пацыент, у якога пацвердзіўся COVID-19. Няхай гэта будзе адзінкавым выпадкам. Але ў Беларусі чарговую хвалю кавіду ўсё ж чакаюць, і літаральна ў пачатку восені. А восень блізка.

Вольга ШЭЛЯГОВІЧ

Поделиться