x
Close
Главная новость Новости Сельское хозяйство

Уборка кукурузы на зерне і на насенне

Уборка кукурузы на зерне і на насенне
  • Опубликовано:19 октября, 2022

Набліжаецца да завяршэння ўборка кукурузы на зерне і на насенныя мэты – збор гібрыдаў у ААТ «Новыя Стайкі». Для вырошчвання кукурузы на насенне ў гаспадарцы адведзена 78,3 гектара, з якіх убрана 75 гектараў.

Як адзначыў аграном-насеннявод Арцём Аўцынаў, сёлета пасеяна было два гібрыды. Адзін беларускай селекцыі – «Палескі-212» і адзін французскай – «Мас». Палескі гібрыд, які вырошчваецца з года ў год, дае неблагі рэзультат, ураджайнасць сёлета яго 96,9 цэнтнера пачаткаў з гектара. Ён сябе акупляе і прыносіць прыбытак, таму яго і надалей плануецца вырошчваць.

На зерне кукурузы ў ААТ «Новыя Стайкі» пасеяна 65 гектараў, убрана 48, намалочана 311 тон.
У цэлым у раёне «каралевы палёў» на насенныя мэты і на зерне сёлета пасеяна 1165 гектараў, намалочана на 18 кастрычніка 9 193 тоны пачаткаў. З іх на насенне – 3 802 тоны пачаткаў.

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.