Убраць азімы рапс патрэбна своечасова

«Гэты год у Беларусі складваецца вельмі спрыяльна для сельгаскультур. Па такіх культурах, як рапс і каласавыя, праблемы ёсць, хоць і невялікія. Пры гэтым важна строга выконваць тэхналогіі вырошчвання тых ці іншых культур», – заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Якасць уборкі – важнейшае пытанне.
«Мы навучыліся і палеглыя хлябы ўбіраць. Складанасці з уборкай рапсу ў цэлым датычацца ўсіх гаспадарак у краіне. Гэтай культуры ўласціва яруснае паспяванне. Больш таго, не заўсёды нават у рамках аднаго поля рапс паспявае адначасова. Трэба гэтую культуру ўбіраць своечасова, паколькі рапс асыплецца. Рапс – гэта золата для нас цяпер, гэта вялікія грошы», – адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Прыступілі да ўборкі азімага рапсу і ў Івацэвіцкім раёне. Сёлета гэтую культуру трэба ўбраць з плошчы 2 703 га. На 18 ліпеня 2022 года гаспадаркамі ўбрана 296 га, намалочана 693 тоны. Сярэдняя ўраджайнасць склала 23,4 цэнтнера з гектара. Лепшыя вынікі на ўборцы азімага рапсу атрымалі СВУ «Даманава» УП «Брэстаблгаз» – 29,5 ц/га, ААТ «Косава» – 25 ц/га, ААТ «Мілейкі» – 23,4 ц/га.
У бліжэйшы час пачнецца масавая ўборка збожжавых культур. Збожжаўборачная тэхніка і экіпажы гатовыя прыступіць да ўборкі ўраджаю ва ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна.
Таццяна ДЫЛЮК.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.