За актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна і ў сувязі са 100-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Граматамі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны члены Івацэвіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Слінка Юрый Міхайлавіч і Горбач Валянціна Іванаўна.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэабілітацыю і сацыялізацыю людзей з інваліднасцю па зроку, актыўны ўдзел у дзейнасці грамадскага аб’яднання і ў сувязі са 100-гадовым юбілеем грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Ганаровай граматай Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны
Каленік Іван Мікалаевіч, прадстаўнік Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» на тэрыторыі г. Івацэвічы і Івацэвіцкага раёна, сацыяльны работнік дзяржаўнай установы «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»,.