У тэрмін у раёне завершана сяўба азімых збожжавых культур на зерне: жыта, трыцікале, пшаніца і ячмень пасеяны на плошчы 14 100 га, і гэта 100,5 % да плана. У асобных гаспадарках працягваецца сяўба азімых на зялёны корм. Вядзецца актыўная нарыхтоўка кармоў.

Па стане на 2 кастрычніка гаспадаркі нарыхтавалі 266 249 т кукурузы на сілас, культуру ўбралі з 9 688 га, і гэта 77,3 % да плана. Лепшая ўраджайнасць на дадзены момант у вучэбнай гаспадарцы Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа – 343 ц/га, у ААТ «Косава» – 333 ц/га, у ААТ «Святая Воля» – 316 ц/га. У шэрагу гаспадарак убіраюць кукурузу на зерне і на насенне.

Па стане на 2 кастрычніка сельгаспрадпрыемствы раёна нарыхтавалі 183 359 т сенажу (74,4 % да плана), 249 104 т сіласу (84,1 % да плана), 5 305 т сена (76,3 % да плана). Нарыхтавана 123 289 тон кармавых адзінак травяных кармоў. Маем у сярэднім па раёне 28,8 ц кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. Тут у тройку лідараў увайшлі ААТ «Косава» (36,4 ц к. адз.), ААТ «Святая Воля» (36,1 ц к. адз.), ААТ «Мічурынск» (34,3 ц к. адз.).

У ААТ «Святая Воля» і ААТ «Перамога» капаюць бульбу; убралі 110 га са 171 га і нарыхтавалі 4 966 т клубняў на дваіх пры сярэдняй ураджайнасці 451,5 ц/га. У трох гаспадарках з шасці ўбіраюць цукровыя буракі. Па ўраджайнасці лідзіруе ДП «Э/б «Майск» – 550 ц/га. Цукровыя буракі займаюць плошчу ў 955 га, пакуль іх убралі з 202 га і накапалі 9 132 т салодкіх караняплодаў.

Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.
Фота Таццяны ДЫЛЮК.


Поделиться