З 26 да 28 чэрвеня ў г. Уфе Рэспублікі Башкартастан праходзіў Х форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі. За сваю дзесяцігадовую гісторыю гэты ўнікальны фармат міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння стаў лакаматывам эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Эфект ад сустрэч, зносін, дамоўленасцей, дасягнутых у розных сферах, будзе адчувацца доўгія гады, бо мерапрыемства задало новую планку развіццю расійска-беларускага партнёрства. На гэтым форуме былі прадстаўлены дзясяткі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і ўсе вобласці Рэспублікі Беларусь. У складзе афіцыйнай дэлегацыі прымалі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Беларуская дэлегацыя налічвала болей за 300 чалавек. Шырока была прадстаўлена Брэстчына. Прадстаўнікі органаў улады, бізнесу, навукі, культуры, грамадскіх арганізацый і моладзі мелі магчымасць паказаць свае дасягненні.

Прамысловы комплекс краіны быў прадстаўлены флагманамі МТЗ, МАЗ, АМКАДОР, «Белнафтахім» і многімі іншымі. У іх ліку і ААТ «Даманаўскі ВГК». Форум дае магчымасць абмеркаваць вектары далейшага развіцця нашага супрацоўніцтва. На пляцоўцы форуму былі падпісаны доўгатэрміновыя кантракты на значныя сумы. Дырэктар ААТ «Даманаўскі ВГК» Уладзімір Бурдзь адзначыў, што адбыліся перагаворы з расійскай кампаніяй. Яны прайшлі паспяхова. Ёсць дамоўленасць на заключэнне дагавора на пастаўку прадукцыі Даманаўскага вытворча-гандлёвага камбіната ў рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Новыя кантракты, хоць прадпрыемства даўно пастаўляе на экспарт сілікаты натрыя (глыбу), гэта новыя магчымасці.
Юбілейная дзясятая сесія абнавіла рэкорд па ліку заключаных пагадненняў – іх было больш за сотню. І ў грашовым выглядзе рэкорд значны. Такая дзелавая дынаміка пацвярджае тэзіс аб тым, што Расія і Беларусь яшчэ толькі пачынаюць па-сапраўднаму раскрываць патэнцыял рэгіёнаў. Санкцыі і абмежаванні з боку Захаду, з якімі сутыкнуліся нашы краіны, заставілі больш уважліва прыгледзецца да рэсурсаў, якія мы маем. знойдзены новыя рычагі для эканамічнага росту ў развіцці міжрэгіянальных партнёрскіх сувязяў. Вобразна кажучы, гэта бяздонны калодзеж, з якога эканомікі Расіі і Беларусі пачалі чэрпаць новыя магчымасці.

Падрыхтавала Валянціна БОБРЫК.

Поделиться