Унікальную выцінанку да Дня беларускага пісьменства вырабіла наша зямлячка, Народны майстар Беларусі Наталля Кулецкая з в. Дубітава.

У папяровых карунках цесна перапляліся традыцыйная сімволіка рэспубліканскага свята – сонца, месяц, пяро – і Івацэвіцкага раёна: элемент герба Івацэвічаў – падвойная лілея, а таксама птушка-сімвал раёна – барадатая няясыць. Выцінанка выканана філігранна і скарыстана намі ў якасці лагатыпа да некаторых артыкулаў у гэтым святочным нумары «ІВ».

Другая выцінанка Народнага майстра Беларусі з выявай першадрукара Францыска Скарыны ўпрыгожыць драўляную кнігу, якую перададуць наступнаму гораду-сталіцы Дня беларускага пісьменства. А яшчэ падчас рэспубліканскага свята работы Наталлі Кулецкай будуць прадстаўлены на выстаўцы ў Івацэвічах.

Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.

Поделиться